На базе Дзяржаўнай установы “Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” прайшла дыялогавая пляцоўка “Сацыяльныя гарантыі для сем’яў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей”.

Усе прынятыя меры –  на стварэнне сям’і!
Удзельнікі дыялогу закранулі тэмы, звязаныя з дзейнасцю дзяржавы ў сферы аховы мацярынства і дзяцінства. Размова ішла ў тым ліку пра удасканаленні нарматыўна-прававой базы па пытаннях аховы мацярынства і дзяцінства, ахове рэпрадуктыўнага здароўя насельніцтва, захаванне здароўя маці і дзяцей, а таксама пра павышэнні эфектыўнасці. сістэмы, сацыяльнай абароны маці і дзіцяці, маладых сем’яў.
У час работы дыялогавай пляцоўкі была падкрэслена важнасць таго, што ў Беларусі для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, прадугледжаны дзяржаўныя дапамогі, іх больш за 10, якія адносяцца да трох асноўных груп: па мацярынстве, сямейныя і па часовай непрацаздольнасці па доглядзе дзяцей. А самае значнае з іх – дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў.
Вострай стала тэма крадзяжу грашовых сродкаў з банкаўскіх картак насельніцтва.
– Праблема, з якой супрацоўнікі РАУС сёння сутыкаюцца ледзь ці не штодня! – заявіла Алена Гурына, інспектар па справах непаўналетніх. – Колькасць званкоў ад ашуканцаў не становіцца менш, і яны прыдумляюць усё больш дасканалыя спосабы падману. Варта быць не толькі ўважлівым да сябе, але і нават да сваіх дзяцей, якія могуць без дазволу бацькоў, аплачваць сабе “пажаданні”. З такімі выпадкамі мы таксама сутыкаліся.
Усе прысутныя прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні закранутых пытанняў.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о