Штомесяц разам з судовымі органамі прымусовага выканання раёна адбываецца наведванне асоб, што не выплачваюць накладзеныя адміністрацыйныя штрафы ДАІ.

Запазычанасці могуць праверыць
Штомесяцадбываецца наведванне асоб, што не выплачваюць накладзеныя адміністрацыйныя штрафы ДАІ

Днямі адбыўся чарговы рэйд. Варта ведаць, што пры наведванні адзначаных асоб можа быць накладзены арышт на транспартны сродак ці іншую маёмасць грамадзян, з мэтай забеспячэння адміністрацыйнага працэсу.

Запазычанасці могуць праверыць
Гісторыя жыхара Петрыкава пужае: сеў за руль аўто ў нецвярозым стане, трапіў у ДТП, не працуе і не мае магчымасці аплаціць штраф.

Так, быў наведаны грамадзянін, што пражывае ў райцэнтры і мае агульную запазычанасць каля 15 тысяч рублёў. Са слоў мужчыны, ён пачаў шукаць работу, ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне яшчэ не звяртаўся, ды і арганізацыі і прадпрыемствы горада абышоў далёка не ўсе. На пытанне “з чаго вы жывеце?”, мужчына сціпла адказаў: “Халтуру… Грошы ўдаецца зарабіць невялікія, але на самае неабходнае пакуль хапае”.

Запазычанасці могуць праверыць

Супрацоўнік органаў прымусовага выканання акрэсліла тэрмін – грамадзянін працаўладкуецца на працягу бягучага месяца.

Запазычанасці могуць праверыцьДалей спецыялісты накіраваліся ў паўночную частку горада, дзе апрача неабходных дакументаў, некаторыя вадзіцелі былі правераны на наяўнасць запазычанасці па лініі МУС.

Запазычанасці могуць праверыць
Далей спецыялісты накіраваліся ў паўночную частку горада, дзе апрача неабходных дакументаў, некаторыя вадзіцелі былі правераны на наяўнасць запазычанасці па лініі МУС

Варта ведаць, што запазычанасці па штрафам могуць прывесці да абмежавання даўжніка ў выездзе па-за межы краіны і часовым абмежаванні на права кіравання транспартным сродкам да пагашэння асобай запазычанасці па выканаўчым дакументам.

Запазычанасці могуць праверыць
Далей спецыялісты накіраваліся ў паўночную частку горада, дзе апрача неабходных дакументаў, некаторыя вадзіцелі былі правераны на наяўнасць запазычанасці па лініі МУС

Больш за тое, у выпадку затрымання асобы за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення ці не маючага права кіравання, незалежна ад права маёмасці на транспартны сродак, ён будзе знаходзіцца на штраф-стаянцы да выканання пастанаўлення аб накладанні штрафу.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о