Пад хатай бегае сабака, а ў тумбачцы ляжыць хлеб, тэрмін прыдатнасці якога хутка скончыцца, ды і костачкі засталіся ад курыцы. “Ну не выкідваць жа ў сметнік, сапраўды! Лепш сабраць і вынесці ўсё галоднай жывёле”, – так, на жаль, думаюць шмат-лікія нашы грамадзяне. Быццам бы і справа добрая, але чаму гэта становіцца праблемай, разбіраўся наш карэспандэнт.

Пакармілі жывёлу на вуліцы – узялі адказнасць на сябе!Так, калі вы ўсё ж такі падкінулі бяздомнаму сабаку ці котцы кавалачак хлеба ці іншыя адыходы ежы, то такі ўчынак з’яўляецца “дабром” толькі на першы погляд.
Праблема безнаглядных жывёл у гарадах Беларусі працягвае набіраць абароты. І гэта нягледзячы на тое, што ва ўсіх рэгіёнах актыўна працуюць брыгады па адлове жывёл. На Петрыкаўшчыне гэтым займаецца служба ЖКГ. Таксама ў Беларусі працуюць прытулкі, але іх колькасці недастаткова, каб вырашыць праблему.

Пакармілі жывёлу на вуліцы – узялі адказнасць на сябе!Не трэба ездзіць у малыя населеныя пункты раёна, каб убачыць маштабы гэтай праблемы на Петрыкаўшчыне. Дастаткова прагуляцца па мікрараёне “Паўночны” ці “Белка”. Нават у цэнтры горада, асабліва каля харчовых крам і рынкаў, колькасць “беспрытульнікаў” вельмі вялікая.

Справа ўскладняецца і тым, што бяздомныя жывёлы з’яўляюцца носьбітамі і пераносчыкамі розных вірусаў і захворванняў.

Адна з жыхарак населенага пункта Петрыкаўшчыны падзялілася праблемай з “ПН”. Жанчына неаднаразова станавілася сведкай, як суседка выносіла цэлыя каструлі з ежай на вуліцу чатырохногім таварышам. “Разумееце, праблема ў тым, што жывёлам ежы хапае, у тым ліку і дзякуючы гэтаму яны і размнажаюцца, але, як толькі ўзнімаецца пытанне, чаму па суседняй вуліцы страшна прайсці з-за зграі сабак, дык спытаць няма з каго. Хто нясе адказнасць?” – разводзіць рукамі жанчына.

Старшы ўчастковы інспектар Петрыкаўскага РАУС, маёр міліцыі Алег Буйскіх растлумачыў, што існуюць пэўныя правілы, зацверджаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь пра абыходжанне з жывёламі. Два пункты тлумачаць, якую адказнасць панясе грамадзянін за жорсткае абыходжанне з жывёлай.

– Так, у крымінальным Кодэксе Рэспублікі Беларусь маецца артыкул 339-1. Згодна з часткай 1-ай, жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое прывяло яго да гібелі або калецтва, учыненае з хуліганскіх, карыс-лівых або іншых нізінных памкненняў або ў прысутнасці заведама малалетняга, – караецца грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі працамі на тэрмін да аднаго года, або арыштам.
Згодна з часткай 2-ой тое ж дзеянне, учыненае паўторна або групай асоб, – караецца арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Аднак спецыяліст дадаў, што, калі чалавек якім-небудзь чынам праявіў клопат пра бяздомную жывёлу праз падкормку, ён аўтаматычна бярэ адказнасць на сябе.

– Людзям дастаткова напісаць заяву ў міліцыю, што сусед носіць ежу на вуліцу, прымацаваць да дакумента фота ці відэа-доказ, каб пачалося разбіральніцтва. Нельга быць чулым і спагадлівым толькі напалову.

Закон для большасці беларусаў можа падасца нязначным, але пытанне бяспекі асабістай, свайго дзіця ці блізкага чалавека – нікуды не дзенецца.
Безумоўна, лягчэй адплаціць, як кажуць, малой крывёй: і карму пачысціў добрай справай, і сабачку пакарміў. А вось прымаць меры па вакцынацыі жывёлы, калі трэба, яго стэрылізацыі, за грошы са сваёй кішэні, утрыманні яго ў кватэры ці ў вальеры, то тут грама-дзяніна след прастыў.

Упэўнена, што як толькі прыляціць навіна, што ваша дзіця ўкусіў сабака, вы памяняеце сваё стаўленне да сітуацыі.
Прасцей кажучы, калі вы сапраўды жадаеце дапамагчы, засцерагчы сябе і блізкіх ад магчымых наступстваў, то забярыце жывёлу дадому, палячыце і, калі патрэбна, стэрылізуйце. Такім чынам, вы скараціце колькасць “беспрытульнікаў”, спыніце іх размнажэнне, ваш учынак заслужана стане прыкладам для пераймання.

Наталля ПЕТРУШЭНКА, фота аўтара і Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о