У гэтым годзе першы раз у сваёй гісторыі Украінская праваслаўная царква Нараджэнне Хрыстова адзначала па змененаму царкоўнаму календару.
Улетку мінулага года прэзідэнт Украіны выступіў з заявай пра неабходнасць змены царкоўнага календара. Законапраект прадугледжваў перанос даты святкавання Раства на 25 снежня з выключэннем 7 студзеня з ліку святочных і выхадных дзён. 1 верасня закон увайшоў у сілу і Украінская царква перайшла са старога юліянскага на грыгарыянскі каляндар, які мяркуе змену даты царкоўных святаў на больш ранні тэрмін. Многія праваслаўныя прыходы не былі гатовыя да такіх змен і адкрыта заявілі пратэст. Кананічная Украінская праваслаўная царква, якая мае найбольшую колькасць прыхаджан у краіне, пасля абвешчанага Зяленскім пераносу святочнай даты пацвердзіла, што і надалей мае намер адзначаць свята па-ранейшаму.
Сёння трэба прызнаць: вялікая колькасць вернікаў Украіны не збіраецца адмаўляцца ад традыцыі, якая жыла ў пакаленнях іх продкаў. Большасць храмаў нашых суседзяў 25 снежня былі пустымі. У сродках масавай інфармацыі можна было прачытаць: у пустых храмах Украіны не засталося ні людзей, ні Бога. А вось у храмах, якія адмовіліся перайсці на новы каляндар, у ноч з 6 на 7 было шматлюдна, а да Кіева-Пячэрскай Лаўры ў Калядную ноч прыйшлі тысячы вернікаў.
Усё часцей можна пачуць, што Кіеў раскалоў яшчэ больш Незалежную сваім бачаннем святкавання рэлігійных свят. Нібы ім было мала ўсяго, што нарабіла ўкраінская ўлада з захопам Лаўры і храмаў раней.
Згадваюцца словы Патрыярха Маскоўскага Кірылы, які заклікаў маліцца за прыхаджан Украінскай праваслаўнай царквы: “У цэнтры Еўропы развязана такое брыдкае ганенне на царкву пад лозунгамі дэмакратыі, свабоды. Я вельмі веру ў сілу духу праваслаўнага ўкраінскага народа. Яны людзі моцныя, мужныя ў сваёй веры. Дай Бог, каб самыя лепшыя якасці дапамаглі ім пераадолець глыбокі духоўны крызіс, у якім краіна апынулася”.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о