На першай апаратнай нарадзе ў 2024 годзе старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан абазначыў ключавыя задачы на бліжэйшы час.

Так, у студзені пройдуць абласныя нарады, на якіх будзе дадзена ацэнка рабоце раёна ў разрэзе галін, выпрацаваны алгарытм эфектыўнага выканання даведзеных паказчыкаў на бягучы год. “Асобным пытаннем будзе гучаць аналіз работы кадраў”, – удакладніў старшыня райвыканкама.

Традыцыйна былі заслуханы пытанні арганізацыі жыццядзейнасці насельніцтва раёна: работа мабільнай групы райвыканкама на мінулым тыдні, аператыўная абстаноўка па лініі РАНС і РАУС, работа камунальнікаў і дарожнікаў па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху і ачысткі дарог і тратуараў ад снегу, стан захваральнасці за апошні тыдзень, падрыхтоўка да электаральнай кампаніі па выбарах дэпутатаў у адзіны дзень галасавання 25 лютага.

Аляксандр Кохан звярнуў увагу дарожных і камунальных службаў на своечасовую расчыстку ад снегу дарог і якасную іх пасыпку пескасалянай сумессю, адзначыў неблагую ў параўнанні з мінулым годам работу адказных служб, аднак і без нараканняў грамадзян, на жаль, не абышлося, таму варта паскарацца, каб “дабягаць” да праблемных месцаў своечасова, тым больш што супакойвацца і адпачываць пакуль рана – марознае і снежнае надвор’е працягне выпрабоўваць нас на прафесіяналізм.
Аляксандр Кохан засяродзіў увагу прысутных на нарадзе кіраўнікоў на рабоце сістэм цеплазабеспячэння на падведамасных аб’ектах. Па інфармацыі адказных асоб, сістэмы працуюць у штатным рэжыме, цеплавы рэжым выконваецца, да работы ва ўмовах паніжэння тэмпературы гатовыя.

Выклікала занепакоенасць кіраўніка раёна і аператыўная абстаноўка па лінііі РАНС і РАУС: апошні тыдзень мінулага года і першы бягучага прынеслі нам і пажары, і злачынствы. Даручэнне старшыні райвыканкама: узмацніць работу ўсім суб’ектам прафілактыкі з грамадзянамі катэгорыі “група рызыкі”, адпрацаваць настолькі, каб выключыць верагоднасць паўтарэння пазначаных няшчасных выпадкаў, бо, як вядома, няма нічога даражэй за чалавечае жыццё. Выратавальнікам на водах – павялічыць колькасць рэйдавых мерапрыемстваў у месцах, аблюбаваных аматарамі зімовай рыбалкі і паблізу паромных перапраў, забяспечыць выкананне рашэння райвыканкама аб забароне выхаду на неакрэплы лёд.

Пацікавіўся Аляксандр Кохан, як ідзе падрыхтоўка да электаральнай кампаніі. Па інфармацыі намесніка старшыні Святланы Сянько, працягваецца збор подпісаў ініцыятыўнымі групамі, праводзяцца пасяджэнні арганізацыйных структур палітычных партый, сходы ў працоўных калектывах па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты.
Старшыня раённай выбарчай камісіі Кацярына Бекарэвіч нагадала: тэрытарыяльныя і акруговыя выбарчыя камісіі будуць прымаць дакументы для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты да 15 студзеня ўключна.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о