Захаваць гісторыю вайны ў імя будучыні нашчадкаў

0
466

Ужо чацвёрты раз на Петры-каўшчыне прайшла ваенна-гістарычная рэканструкцыя бою паблізу вёскі Беседкі каля ДАКа № 263 Мазырскага ўмацаванага раёна “Лініі Сталіна”.

Захаваць гісторыю вайны ў імя будучыні нашчадкаўСярод удзельнікаў ваеннай інсцэніроўкі – жыхары Гомеля, Магілёва, Жлобіна, Калінкавічаў. Гэта тыя неабыякавыя беларусы, якія праз падобныя мерапрыемствы імкнуцца паказаць сучаснікам, якой жудаснай была Вялікая Айчынная вайна і як гераічна нашыя продкі баранілі Радзіму.

Імя Максіма Буланчыкава, кіраўніка клуба ваенна-гістарычнай рэканструкцыі “53-ты мотастралковы полк НКУС”, не аднойчы з’яўлялася на старонках многіх газет краіны, у тым ліку і “Петрыкаўскіх навін”. За тую выхаваўча-патры-ятычную працу, што Максім Яўгенавіч ажыццяўляе не толькі ў рамках дзейнасці свайго клуба, але і з асабістай ініцыятывы, яму ўдзячныя жыхары многіх раёнаў.

У прывітальным слове Максім Яўгенавіч зазначыў, што лічыць сябе ўжо мясцовым, за доўгія гады супрацоўніцтва з мясцовымі краязнаўцамі Петрыкаўшчыны, жыхарамі вёсак, удзельнікамі ваенна-гістарычных клубаў, раён стаў яму родным.

Галоўны арганізатар канс-татаваў, што ваенную рэканструкцыю лічыць адным з самых эфектыўных спосабаў прыцягнуць дзяцей і падлеткаў да вывучэння гісторыі, яна дазваляе выхаваць у падрастаючага пакалення павагу і патрыятычныя пачуцці да подзвігу савецкага народу. “Перамога, якая дасталася нам коштам жыцця кожнага трэцяга беларуса, назаўжды застанецца ў нашых сэрцах”, – сказаў Максім Яўгенавіч.

Намеснік старшыні Петры-каўскага райвыканкама Святлана Сянько адзначыла: “Вялікая Айчынная вайна – страшная старонка ў гісторыі Беларусі. Рэканструкцыя вельмі актуальная, яна дае магчымасць перанесціся нам у тыя далёкія часы, і адчуць той боль і трагедыю, якія зведаў наш народ”. Святлана Уладзіміраўна падзякавала ўдзельнікам рэканструкцыі за арганізацыю такога маштабнага мерапрыемства, бо на яго прыехалі дзясяткі сем’яў з дзецьмі.

“На подзвігу народа мы павінны выхоўваць маладое пакаленне, каб прадстаўнікі моладзі раслі сапраўднымі патрыётамі”, – адзначыла Святлана Сянько. Рэканструкцыя паўтарае баі гарачага лета 1941 года, калі гітлераўскія войскі ў імклівым бліцкрыгу сутыкнуліся з “Лініяй Сталіна”. У гэтых умацраёнах разгарнуліся лютыя баі. Супрацьстаянне – зборная выява. Аднак гэта рэканструкцыя ў поўнай меры адлюстроўвае баі мясцовага значэння, якія ішлі летам 41-га на гомельскім напрамку ў палескім рэгіёне.

Цяперашняе мерапрыемства арганізатары разнастаілі спартыўна-патрыятычнымі этапамі для дзяцей з сельскіх школ – кіданне гранаты, стральба з пнеўматыкі, зборка і разборка аўтамата, спаборніцтвы па гіравым спорце.

Рэканструкцыя бою адбылася пры актыўным садзейнічанні Петрыкаўскага раённага вы-канаўчага камітэта, Гомельскай аб’яднанай арганізацыйнай структуры ДТСААФ, ААТ “Гомельскі цэнтр усходніх адзінаборстваў”, ваенна-гістарычных клубаў “53-ці мотастралковы полк НКУС”, «63 стралковы корпус», “БМП” ваенна-патрыятычнага мотаклуба “Штрафбат”.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о