І распачаўся Першамай!

0
131

І распачаўся Першамай!

Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных на Петрыкаўшчыне, які суправаджаўся цудоўным надвор’ем, быў адзначаны шэрагам яскравых мерапрыемстваў. Здаецца, кожны, хто хацеў адпачыць 1 мая цікава і карысна, змог знайсці сабе занятак па душы.

Зранку прадстаўнікі адмі-ністрацыі раёна сабраліся ў гарадскім парку і ўсклалі кветкі да помніка славутаму земляку Дзеду Талашу. У прамове начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Блінец адзначыла, што месца гэтае абрана невыпадкова – Васіль Ісакавіч быў сапраўдным патрыётам, славіў роднае Палессе, аддаваўся справе і храбра бараніў Радзіму ад ворага.
Пасля прысутныя прынялі ўдзел ў прабегу “Веламай-2024” і накіраваліся да гарадскога стадыёна “Прыпяць”. Праграма на галоўнай спартыўнай арэне Петрыкаўшчыны распачалася з размінкі, якую пад бадзёрыя кампазіцыі правяла для аматараў актыўнага ладу жыцця харэограф раённага Дома культуры Паліна Бычкоўская.
Далей на стадыёне “Прыпяць” стартавала спартландыя сярод калектываў устаноў адукацыі. Аматараў спорту павіталі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько і прафсаюзны лідар Петрыкаўшчыны Вольга Усціновіч-Насека. Святлана Уладзіміраўна пажадала ўсім моцнага здароўя, добрага настрою: “Віншую ўсіх за Святам Вясны і Працы, няхай над нашаю краінай заўсёды будзе толькі мірнай неба і кожны зробіць шчыры ўклад сваёй плённай працай у развіццё роднай Беларусі”. Да віншаванняў далучылася і Вольга Уладзіміраўна, якія нагадала, што Першамай – адно з галоўных святаў для прафсаюзаў дзяржавы, самага буйнога грамадскага аб’яднання Беларусі, галоўная задача якога – абараняць законныя інтарэсы і правы чалавека працы.
Распачаліся спаборніцтвы, дзе самых спрытных выяўлялі паміж сабой калектывы другой гарадской школы, дашкольнага цэнтру развіцця дзіцяці, цэнтру творчасці дзяцей і моладзі, гімназіі, пятага і сёмага дзіцячых садкоў горада Петрыкава.
Спартыўная праграма завяршылася цырымоніяй атрымання значкоў Дзяржаўнага фізкультурнага аздараўленчага комплексу Беларусі, якія ўручыў петрыкаўскім спартсменам рознага ўзросту намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дзягцяр.
Па выніках спартландыі былі вызначаныя лепшыя спартыўныя калектывы галіны адукацыі. Так, трэцяе месца было за аматарамі актыўнага ладу жыцця з пятага дзіцячага садка, другое месца дасталася гімназіі горада Петрыкава, а перамогу ў спартландыі святкавала дружына з другой гарадской школы.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о