Заўсёды на варце!

0
1478

Заўсёды на варце!

Напрыканцы мінулага месяца ў службу “101” паступіла паведамленне пра пажар у шматпавярховым доме па вуліцы Камуністычнай, што ў Петрыкаве. Гарэла кватэра на пятым паверсе. Паводле папярэдняй інфармацыі, унутры знаходзілася жанчына.

У гэты дзень на дзяжурным пасту знаходзіліся супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вячаслаў Карабец, Андрэй Андрук, Мікалай Грыб, Дзяніс Рыбалка.

– Мы ўвайшлі ў пад’езд і падняліся на патрэбны паверх, – успамінае начальнік дзяжурнай змены Вячаслаў Карабец. – На лесвічнай клетцы ўбачылі мужчыну, які пакінуў злашчасную кватэру самастойна. Нягледзячы на тое, што ён прычыніў уваходныя дзверы, дым пратачыўся ў пад’езд. Відаць, таму мужчына згубіўся ў прасторы.

Вячаслаў Карабец спусціў пацярпелага на паверх ніжэй і перадаў яго калегам. Пасля вярнуўся да палаючай кватэры і ўключыўся ў звяно газадымаахоўнай службы.

– Жанчыну знайшлі хутка. Яна ляжала на падлозе ў пакоі без прытомнасці, – працягвае размову начальнік дзяжурнай змены. – Надзеўшы на пацярпелую маску для ратуемай, мы вынеслі яе на лесвічную клетку. Паклалі на насілкі, спусцілі на першы паверх і перадалі работнікам хуткай дапамогі.

У выніку пажару пашкоджана маёмасць. У кварэры закопчаны сцены, столь. Прычына пажару высвятляецца. Асноўная версія – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Алена ГЕРАСІМЕНКА, інспектар прапаганды РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о