За што мы дзякуем бацькам?

0
485

Мы звярнуліся да нашых чытачоў, якія з’яўляюцца прыкладам для пераймання, з пытаннем, за што яны больш за ўсё дзякуюць сваім бацькам?

За што мы дзякуем бацькам?Вольга МОЎКА, флататаршчык на Петрыкаўскім рудаўпраўленні:
– Асаблівы дзякуй маім бацькам за клопат, увагу, ласку. Няхай мы і раслі ў сціплым дастатку, але я заўсёды атрымлівала тое, што мне было патрэбна. Бацькі імкнуліся забяспечыць усім неабходным. Памятаю, як мне падарылі грошы на дзень нараджэння, я магла патраціць яе на многія карысныя рэчы, але я захацела купіць толькі модныя красоўкі. Мама мяне падтрымала. І гэтую падтрымку я адчуваю увесь час. Так, сітуацыі ў жыцці былі розныя, нават у самыя адчайныя моманты маці не асуджала, а падтрымлівала. Вельмі важна, калі за тваёй спінай стаяць любячыя маці і бацька. І ўвогуле ўсё ў бацькоўскай сям’і будавалася на даверы. Сёння я імкнуся адплаціць родным набыццём пуцёвак у санаторый ці на забаўляльныя мерапрыемствы. Дзякуй за жыццё, мама і тата!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о