Па лёдзе няма ходу!

0
293

Па лёдзе няма ходу!

Лёд яшчэ даволі зманлівы! У адным месцы – да 10 сантыметраў, у другім можа быць толькі 3.
Днямі мы выходзілі з рэйдам на затоку Бычок, каб паглядзець наколькі жыхары райцэнтра абачліва ставяцца да папярэджання выратавальнікаў і клапоцяцца пра ўласнае жыццё і здароўе.
Па інфармацыі выратавальнікаў ТВВод, часткова лядовае пакрыццё ўжо сфарміравалася, аднак выходзіць на яго яшчэ надзвычай небяспечна. У затоцы Бычок таўшчыня лёду ад 3 да 10 сантыметраў, але пакрыццё неаднароднае, маюцца і прамоіны, словам, выходзіць на яго пакуль адназначна небяспечна.
Аднак нягледзячы на гэта, заўзятары зімовага клёву ўжо выйшлі на лёд, парушаючы тым самым нормы бяспекі, рызыкуючы ўласным жыццём і спакоем сям’і.
Рэйд на затоку выявіў не адну тройку парушальнікаў, з якімі была праведзена прафілактычная гутарка. Кожны з заўзятараў зімовага клёву ў гэты дзень трапіў пад крытыку двойчы: акрамя таго, што рана з’явіліся на вадаёме, усе яны выйшлі на лёд без выратавальных камізэлек.
Настойліва заклікаем рыбакоў устрымацца ад такога зімовага хобі да ўсталявання моцнага лядовага пакрыцця належнай і, самае галоўнае, бяспечнай таўшчыні.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о