Як іншы бераг становіцца сваім

0
605

 14 верасня распачалася прэм’ера кінастужкі “На іншым беразе” вытворчасці кінастудыі “Беларусьфільм”. Дата пачатку паказу напярэдадні Дня народнага адзінства была абрана невыпадкова – фільм распавядае пра падзеі 20-х гадоў мінулага стагоддзя ў Заходняй Беларусі.

Як іншы бераг становіцца сваімПра перадгісторыю свята і становішча, у якім апынуўся беларускі народ у міжваенны перыяд, распавяла прысутным навуковы супрацоўнік Петрыкаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Галіна Занкевіч. Пасля дэманстрацыі тэматычнага роліка на экране з’явілася ўсім вядомая застаўка айчыннай кінакампаніі.

Карціна пераносіць нас у 1925 год, расказвае пра прыгнёт беларускага народа з боку польскай улады. На тэрыторыі Заходняй Беларусі працуе савецкая разведка, з агентам якой сутыкаецца галоўны герой. Малады чалавек закахаўся ў дзяўчыну-разведчыцу, але разам з выпадковым знаёмствам паступова змяняецца і яго светапогляд, ад “жыву, як выпадае”, да перавагі на карысць савецкага мадэлі грамадскага ладу.

Ад сябе магу дадаць, што кіно выглядае даволі якасна. Дыялогі прапісаныя змястоўна, сюжэт складаецца з многіх ліній, каб глядач максімальна глыбока зразумеў час, да якога нас адсылае карціна. На мой густ, асаблівай высокай адзнакі заслугоўвае работа майстроў па святлу – начныя сцэны асветлены натуральна і атмасферна.

Увогуле, фільм успрымаецца дастаткова цэласна – за ўвесь час прагляду не складаецца ўражанне, што пастаноўка ў нейкіх месцах ці па некаторых складальніках “прасядае”, наадварот: музычнае аздабленне, тэкст, логіка апавядання, паглыбленне ў сюжэт, дэталі сплятаюцца ў арганічную кінааповесць, створаную на гістарычных фактах.
Што да парад тым, хто яшчэ не бачыў фільм, то я рэкамендую карціну да прагляду і параіў бы не забывацца пра ўзроставыя абмежаванні “12+” і памятаць, што карціна даволі працяглая – хранаметраж налічвае, без малога, дзве гадзіны.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о