Спецыяльнасць з адценнем хакі. Як стаць курсантамі ваенных факультэтаў, расказалі школьнікам

0
655

На базе гімназіі прайшла прафарыентацыйная сустрэча па паступленні на ваенныя факультэты ВНУ Рэспублікі Беларусь.
Перад вучнямі старэйшых класаў стаіць адно важнае пытанне: “На якой спецыяльнасці спыніць свой выбар?”. Менавіта ў наш час дадзеная праблема набывае вельмі важны сэнс, бо цвёрдая канкурэнцыя на рынку працы прымушае задумацца школьнікаў і іх бацькоў над гэтым пытаннем.

Правільны адказ на яго ўплывае на далейшы лёс чалавека. Не разгубіцца, правільна зарыентавацца, знайсці сваё месца ў вялізным свеце прафесій складана, асабліва маладому чалавеку, які скончыў школу. Ён павінен спыніць свой выбар на прафесіі, важнай для яго, патрэбнай грамадству і адпаведнай запытам і інтарэсам рынку працы. Менавіта пра гэта ў час сустрэчы распавядаў начальнік групы арганізацыі адбору на ваенную службу ваеннага камісарыята Гомельскай вобласці падпалкоўнік Сяргей Акулаў перад старшакласнікамі гарадскіх школ і гімназіі.

Сяргей Барысавіч паказаў майстар-клас у зборцы і разборцы аўтамата Калашнікава з заплюшчанымі вачыма, дэталёва спыніўся на ўсіх перавагах ваеннай спецыяльнасці, а таксама на тым, якія сацыяльныя гарантыі даюць ваенныя факультэты будучаму курсанту і яго блізкім.

“Наша дзяржава робіць усё магчае, каб кожны з вас стаў сапраўдным грамадзянінам сваёй краіны, а атрыманая адукацыя наваенных факультэтах дапаможа вам стаць не толькі самастойнай асобай, дапаможа вам развіць фізічныя ўменні, а таксама забяспечыць вас ўсім неабходным”, – канстатаваў Сяргей Акулаў.
Дзеці ў канцы сустрэчы задавалі важныя пытанні і атрымлівалі на іх разгорнутыя адказы. У рамках прафарыентацыйнага мерапрыемства хлопцам таксама прадэманстравалі ваеннае ўзбраенне і вайсковы рыштунак.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Спецыяльнасць з адценнем хакі. Як стаць курсантамі ваенных факультэтаў, расказалі школьнікам Спецыяльнасць з адценнем хакі. Як стаць курсантамі ваенных факультэтаў, расказалі школьнікам Спецыяльнасць з адценнем хакі. Як стаць курсантамі ваенных факультэтаў, расказалі школьнікам Спецыяльнасць з адценнем хакі. Як стаць курсантамі ваенных факультэтаў, расказалі школьнікам Спецыяльнасць з адценнем хакі. Як стаць курсантамі ваенных факультэтаў, расказалі школьнікам Спецыяльнасць з адценнем хакі. Як стаць курсантамі ваенных факультэтаў, расказалі школьнікам

Спецыяльнасць з адценнем хакі. Як стаць курсантамі ваенных факультэтаў, расказалі школьнікам

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о