Пракуратурай Петрыкаўскага раёна накіравана ў суд крымінальная справа па абвінавачванні дваццацігадовага непрацуючага жыхара вёскі Бяланавічы ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж, здзейснены паўторна).

Выпіў, украў –  пад вартуТак, 19 лютага, знаходзячыся па месцы жыхарства, мужчына ўжываў спіртныя напоі са сваімі знаёмымі. Калі спіртное закончылася, ён вырашыў з’ездзіць на рэчавы рынак у горад Петрыкаў, каб узламаць ларок і здзейсніць крадзеж якой-небудзь маёмасці. У начны час ён на таксі даехаў да рынка, дзе металічным штыром узламаў замок аднаго з павільёнаў, там знайшоў кашалёк, у якім мелася больш за 1600 рублёў. Раніцай у магазіне ён на ўсю суму набыў спіртнога, цыгарэт, прадуктаў і ўвесь дзень са знаёмымі адпачываў і весяліўся.
Увечары, будучы добра выпіўшым, яму зноў захацелася лёгкіх грошай. У сувязі з чым, ён, узяўшы з сабой металічны лом, зноў паехаў на рынак, дзе з яго дапамогай узламаў замкі двух павільёнаў, адкуль выкраў рознай маёмасці на агульную суму больш за 700 рублёў, якую ў далейшым збіраўся прадаць. Аднак не паспеў гэтага зрабіць, так як быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Па месцы жыхарства ўсё выкрадзенае было канфіскавана.
Абвінавачаны сваю віну прызнаў цалкам. Варта адзначыць, што апошні ў 2021 годзе тройчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за здзяйсненне аналагічных злачынстваў, адбываў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі, у сувязі з чым на перыяд следства яму была абрана мера стрымання ў выглядзе зняволення пад варту.

Сяргей ТАБОЛІЧ,
пракурор раёна саветнік юстыцыі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о