Напярэдадні Міжнароднага дня сям’і, матулі і таты разам з дзецьмі сабраліся ў раённым Доме культуры на сустрэчу-знаёмства.

Выдатны сямейны адпачынак Выдатны сямейны адпачынакМерапрыемства прайшло ва ўтульнай атмасферы: малыя гулялі з цацкамі, дзеці больш старэйшага ўзроста пілі гарбату з бацькамі і ласаваліся салодкімі прысмакамі, прадастаўленымі ПГУП “Пашук-Гандаль”.

Кожная сям’я прэзентавала сябе праз адказы на простыя пытанні: хто ў вас галоўны, як вы пазнаёміліся са сваёй палавінай, якім чынам бавіце вольны час? Затым гаспадары сем’яў дэманстравалі свае веды ў так званых “жаночых” справах: вышыванні і кулінарыі, а гаспадыні спрабавалі сваю кампетэнцыю ў рамонтнай ды аўтамабільнай галінах.

Дзеткам было прапанавана намаляваць бацькоўскі дом. Зразумела, у кожнага з малых былі розныя здатнасці да малявання, але, што здзівіла, нават у малюнках, выкананых няўпэўненай маленькай рукою, бацькі пазнавалі творчасць сваіх дзетак.
Пасля дарослыя крыху патанчылі і пагулялі разам з дзецьмі ў рухомыя гульні. Вы, пэўна, і самі ведаеце, паважаныя чытачы, як дзятва любіць падкідаць над сабою паветраныя шары, а калі да забавы далучаюцца яшчэ і бацькі!..

Сустрэча была аздоблена спевамі ўдзельніц Наталлі Чаплінскай і Алены Кавалёвай пад акампанімент Сяргея Бандарэнкі. Урэшце, кожная сям’я атрымала дыплом пераможцы ў пэўнай намінацыі. Сям’я Батан была прызнаная самай дружнай, сям’я Кавалёвых – самай музычнай, сям’я Маславых – самай вясёлай, сям’я Насека – самай эрудзіраванай, сям’я Патапавых – самай актыўнай, сям’я Трухановіч – самай спартыўнай, а сям’я Чаплінскіх – самай творчай.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о