Петрыкаўшчына – той край, дзе вас чакаюць

0
365

Петрыкаўшчына – той край, дзе вас чакаюцьНа базе другой гарадской школы для вучняў адукацыйных устаноў раёна і іх бацькоў прайшоў “Кірмаш прафесій”.

Выпускнікам Петрыкаўшчыны ў мінулую суботу выпала ўнікальная магчымасць не выязджаючы за межы раёна атрымаць поўны спектр інфармацыі па выбару будучай прафесіі ад шаснаццаці ўстаноў вышэйшай і сярэднеспецыяльнай адукацыі краіны. Мазыр, Мінск, Рэчыца, Калінкавічы, Жыткавічы, Чырвоны Бераг – геаграфія наведаўшых “Кірмаш прафесій” заказчыкаў кадраў. Нароўні са спецыялістамі іншагародніх устаноў адукацыі ў мерапрыемстве прынялі ўдзел і мясцовыя арганізацыі: упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, РАНС, ЦРБ, ваенны камісарыят.

На “кірмашы” былі прадстаўлены практычна ўсе сферы жыццядзейнасці: педагогіка, медыцына, інжынерыя, сельская гаспадарка, меліярацыя, сілавыя структуры. Трэба адзначыць, што жадаючых пагутарыць са спецыялістамі было дастаткова. Назіраючы за старшакласнікамі, можна было зразумець, што большасць з іх ужо прадумалі сваю прафесійную будучыню: юнакі і дзяўчаты мэтанакіравана падыходзілі да прадстаўнікоў пэўнай галіны. Яшчэ адзначыла для сябе: большая частка дзяцей за кансультацыяй падыходзілі разам з педагогамі, што дэманстравала важную ролю ўстаноў адукацыі ў прафарыетацыйнай рабоце.

Цікавасць прысутныя праяўлялі практычна да ўсіх прадстаўленых напрамкаў. Асаблівай увагай карысталіся Мазырскі педуніверсітэт, медыцынскі коледж і пагранічны атрад, БНТУ – горная справа, БАТУ, Жыткавіцкі каледж, Калінкавіцкія аграрны каледж і каледж меліярацыі.

Будучых спецыялістаў цікавілі ўмовы паступлення, пражывання, атрымання стыпендыі, баўлення вольнага часу. Асаб-лівы акцэнт – арганізацыя харчавання, прадстаўленне першага месца працы. Радаваў той факт, што жаданнем многіх будучых студэнтаў было выкарыстанне мэтавага накіравання. Такая форма паступлення набыла папулярнасць сярод выпускнікоў: магчымасць бясплатнага навучання, наяўнасць базы для праходжання практыкі, упэўненасць у працаўладкаванні, стыпендыя – немалаважныя моманты для маладых людзей. Як прыклад: мэтавікам, якія абралі прафесію педагога, медыцынскага ра-ботніка або спецыяліста сельскай гаспадаркі ў нашым раёне па калектыўных дамовах існуюць пэўныя ільготы ў матэрыяльных выплатах, прадстаўленні жылля, дадатковых гарантый.

Як адзначыла ў час сустрэчы начальнік аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама Людміла Жукавец, Петрыкаўшчына мае шмат пераваг і перспектыў для працаўладкавання і жыцця. Гэта той край, дзе чакаюць сваіх выпускнікоў.

Петрыкаўшчына – той край, дзе вас чакаюць Петрыкаўшчына – той край, дзе вас чакаюць Петрыкаўшчына – той край, дзе вас чакаюць Петрыкаўшчына – той край, дзе вас чакаюць Петрыкаўшчына – той край, дзе вас чакаюць Петрыкаўшчына – той край, дзе вас чакаюць

Петрыкаўшчына – той край, дзе вас чакаюць Петрыкаўшчына – той край, дзе вас чакаюць Петрыкаўшчына – той край, дзе вас чакаюць

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о