У цэнтры ўвагі прававыя паслухмянасць і бяспека дзяцей

0
270

Днямі ў першай гарадской школе адбыўся семінар-практыкум “Арганізацыя работы па прафілактыцы супрацьпраўных дзеянняў сярод навучэнцаў”, арганізаваны метадыстамі Петрыкаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінету.

У цэнтры ўвагі прававыя паслухмянасць і бяспека дзяцей

У мерапрыемстве прынялі ўдзел спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў устаноў агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі і кіраўнікі школьных метадычных аб’яднанняў класных кіраўнікоў.

Начальнік аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама Людміла Жукавец акцэнтавала ўвагу на рабоце ўстаноў адукацыі па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў, бяспечнае знаходжанне навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі, у тым ліку ў канікулярны перыяд. Акрамя гэтага былі агучаны пытанні летняй занятасці непаўналетніх.

Па пытаннях узаемадзеяння інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС з установамі адукацыі раёна ў галіне арганізацыі работы з дзецьмі, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, выступіў інспектар ІСН Уладзімір Новік (на фота).

З дакладам па ўдасканаленні выхаваўчых практык у адносінах да падлеткаў, якія знаходзяцца ў канфлікце з законам, звярнулася да прысутных намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Сярэдняй школы № 1 горада Петрыкава Марына Жукавец. Педагог дэталёва разгледзела метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі індывідуальнай прафілактычнай работы з навучэнцамі.

Дырэктар Сацыяльна-педагагічнага цэнтру Петрыкаўскага раёна Алена Макарэвіч засяродзіла ўвагу прысутных на праблемах нядобранадзейных сем’яў, нагадала алгарытм работы з такімі ячэйкамі грамадства і дала шэраг кампетэнтных парад.

Псіхолаг Петрыкаўскай ЦРБ Людміла Валынец давяла інфармацыю пра асаблівасці фізічнага стану і паводзін дзяцей, што пацярпелі ад сексуальнага гвалту, сацыяльных прыкметах і зменах асобы і матывацыі такіх непаўналетніх.

У працяг тэмы былі заслуханы паведамленні педагога-псіхолага Конкавіцкай сярэдняй школы Юліі Несцярэні і сацыяльнага педагога другой гарадской школы Алесі Некрашэвіч. Жанчыны агучылі алгарытм дзейнасці спецыялістаў устаноў адукацыі, механізм аказання дапамогі непаўналетнім, якія пацярпелі ад сексуальнага гвалту і эксплуатацыі.

Арцём ГУСЕЎ,

па інфармацыі аддзела адукацыі.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о