Вясеннія клопаты на палях

Кожнаму аграрыю вядома, што без запраўкі глебы мінеральнымі і арганічнымі ўгнаеннямі немагчыма атрымаць высокі ўраджай любой культуры, таму ў сельгаспрадпрыемствах раёна пачаўся вываз арганікі на палі пад веснавую сяўбу.
Належная ўвага гэтаму працэсу надаецца ў ААТ “Навасёлкі”. Тут імкнуцца знайсці час і рэсурсы, каб выканаць усё ў адпаведныя тэрміны. У гаспадарцы плануецца пасеяць 2245 гектараў яравых культур, 1952 гектары – азімых. Акрамя гэтага 995 гектараў адведзена на шматгадовыя травы.
– Работа па нарыхтоўцы арганікі праводзілася на працягу ўсёй зімы. У гаспадарцы маюцца тры малочнатаварныя фермы, на якіх арганіку не складуюць, а па меры назапашвання адразу ж імкнуцца адвозіць на палі. І як толькі растане снег – угнаенне ўносіцца пад будучы ўраджай, – расказвае галоўны аграном Сяргей Маляўко. – Акрамя таго з савецкіх часоў у гаспадарцы захаваліся два тыпавыя гноясховішчы, якія дазваляюць пры неабходнасці захоўваць угнаенні доўгі час.
Сяргей Андрэевіч паведаміў, што кожны год на палі гаспадаркі вывозіцца каля 18 тон угнаенняў. Для гэтага за-дзейнічаны амкадор і чатыры адзінкі трактароў МТЗ: два з якіх з прыцэпамі, а два з разкідвацелямі.
– Акрамя арганікі, якая нарыхтоўваецца ў гаспадарцы, для падкормкі азімых пасеваў мы выкарыстоўваем мінеральныя і калійныя ўгнаенні, якія нам пастаўляе Петрыкаўскі “Аграсэрвіс”, – працягвае аграном. – Для падкормкі глебы ў гаспадарцы задзейнічаны вопытныя механізатары, якія выконваюць усё хутка і арганізавана, бо ведаюць сваю справу. Калектыў работнікаў у ААТ “Навасёлкі” дружны, дзейнічаюць разам, прыходзяць на дапамогу адзін аднаму. Сельскія працаўнікі разумеюць: завяршыць вываз арганічных угнаенняў трэба аператыўна, бо з надыходам вясны кожны дзень у аграрыяў на рахунку.

Святлана СОБАЛЕВА,

фота Арцёма Гусева.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о