Актыў грамадскага аб’яднання БРСМ, таксама маладзёжны атрад аховы правапарадку днямі наведалі Петрыкаўскі РАУС. Лейт-матыў сустрэчы – знаёмства з асновамі правапарадку, выкананне грамадзянамі нашай краіны правілаў, замацаваных адміністрацыйным і крымінальным Кодэксам Рэспублікі Беларусь.

– У рамках семінара “Мы за правапарадак!” вучні з гарадскіх устаноў адукацыі сабраліся ў зале РАУС, каб назапасіць новыя веды ў сістэме аховы правапарадку, а таксама даведацца пра правілы паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы дадзенай структуры, – падзялілася з намі першы сакратар БРСМ Васіліна Маслава. – Мы штогод арганізуем такія сустрэчы, асабліва яны актуальныя для вучняў старэйшых класаў, хто плануе звязаць сваё жыццё з праваахоўнымі органамі.

Вучні школы даведаліся  больш пра работу сілавых структурУ сустрэчы прынялі ўдзел старшы інспектар групы кадраў Таццяна Фалеева, участковы інспектар Віктар Дзегялевіч. Спецыялісты давялі да прысутных інфармацыю ў рамках сваёй кампетэнцыі. Вучням паказалі відэаролікі пра курсанцкае жыццё, моманты навучання ў Акадэміі МУС.

Самай цікавай часткай сустрэчы, па словах вучняў, стала магчымасць прымерыць на сябе рыштунак сілавікоў. Падлеткам падрабязна распавялі, з якой мэтай зроблена тая ці іншая дэталь абарончай “вопраткі”, як яе правільна выкарыстоўваць у час службы.
У канцы сустрэчы супрацоўнікі РАУС адказалі на ўсе пытанні.

 

Наталля ПЕТРУШЭНКА. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о