Вось яно якое наша лета!

Работнікі Рагаўскога СКБ для дзятвы прыгатавалі вясёлыя забавы: мяшочак летніх загадак, гульні, конкурсы. Рабяты з задавальненнем прымаюць удзел у рухомых гульнях, жартоўных конкурсах, віктарынах. Дзеці вучацца самастойнасці, працы ў групах, набываюць упэўненасць. Вялікая ўвага ў рабоце ўстановы культуры з падрастаючым пакаленнем надаецца прапагандзе здаровага ладу жыцця, вывучэнню правілаў дарожнага руху, пажарнай бяспекі, грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню.

Валянціна ГЕРАСІМЕНКА,
загадчык філіяла “Рагаўскі СКБ”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о