Мы памятаем,  мы ганарымся

У філіяле “Мышанскі ГДК” для дзяцей летняга лагера прайшла ваенна-патрыятычная гульня “Мы памятаем, мы ганарымся”. У мерапрыемстве ўдзельнічалі дзве каманды – “Танкісты” і “Лётчыкі”, якія прадэманстравалі свае веды і ўменні ў ваеннай справе. Гульня складалася з некалькіх этапаў. Рабятам трэба было навучыцца асновам страявой падрыхтоўкі, сабраць салдацкі мяшок, пераадолець балота, размініраваць міннае поле і знішчыць танкі суперніка, а таксама, прайшоўшы кантрольна-прапускны пункт, назваць вайсковыя званні, узяць “языка” і расшыфраваць шыфроўку. На кожным этапе, пасля выканання задання, удзельнікі атрымлівалі частку сакрэтнага данясення. Трэба было сабраць усе часткі і даставіць іх у штаб гульні. Дзеці прайшлі ўсе выпрабаванні і справіліся з заданнямі. За ўдзел у гульні юныя “байцы” былі ўзнагароджаны салодкімі “сухпайкамі”.
Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падлеткаў дае магчымасць адцягнуць іх ад негатыўнага ўздзеяння вуліцы і далучыць да грамадска-карыснай дзейнасці.

Вольга Жукоўская,
загадчык філіяла “Мышанскі ГДК”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о