Народныя гулянні і святы для жыхароў аграгарадка Конкавічы – не рэдкія. Але сярод іх ёсць тыя, што асабліва запамінаюцца. Такой яркай падзеяй стала нядаўняя Масленіца, праграму якой для землякоў і гасцей аграгарадка падрыхтаваў калектыў і самадзейныя артысты мясцовага сельскага Дома народнай творчасці.

Масленіцу ладзілі ў Конкавічах

Як заўсёды, свята абяцала быць яркім, таму на яго і на гэты раз сабралася многа ўдзельнікаў. Было каму і карагоды вадзіць, і песні падпяваць, і пад прыпеўкі пускацца ў скокі.
І не толькі канцэртнай праграмай і забавамі парадавалі нас мясцовыя артысты. Для свята яны арганізавалі частаванні. Было многа смачнай выпечкі, разнастайнасць сімвалічных бліноў, а таксама, і што асабліва спадабалася – наварыстая юшка.
Дзякуючы прафесіяналізму кіраўніка нашай установы культуры Тамары Міцуры, мастацкага кіраўніка Людмілы Пракапенка, а таксама аптымізму і захапленню справай удзельнікаў мастацкай самадзейнасці Мікалая Галоты, Святланы Атліванавай, Валянціны Новік, Тамары Яцкавец, Ганны Козел кожнае свята – яркае і захапляльнае дзейства. Дзякуй ім за гэта.

Васіль ТАРГОНЯ, ад імя жыхароў аграгарадка.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о