На палях сельгаспрадпрыемстваў працягваецца ўборачная кампанія. З імкненнем унесці свой пасільны ўклад, работнікі клубных устаноў Петрыкаўшчыны арганізуюць выязныя выступленні на палявыя станы, зернесклады, каб парадаваць працаўнікоў шчырымі песнямі. Сваімі выступленнямі артысты імкнуцца падняць настрой і падтрымаць працоўны дух аграрыяў у іх нялёгкай працы. Хлебаробы заўсёды сустракаюць артыстаў з адкрытай душой і шырокімі ўсмешкамі.

Усе на палеткі!
У гэтую адказную пару філіяламі клубных устаноў для самых маленькіх удзельнікаў мастацкай самадзейнасці арганізуюцца пазнавальныя экскурсіі на сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Дзеці маюць магчымасць даведацца пра тэхналогію атрымання прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі, у сваю чаргу дораць сімвалічныя падарункі аграрыям, выказваючы сваю павагу да іх. Пабываўшы на такіх сустрэчах, непаўналетнія могуць атрымаць уяўленне пра працу сельгасніка, а таксама адчуць асалоду ад прыгажосці родных мясцін.
Яна МАМРОВА,
дырэктар ДУК “Петрыкаўскі раённы цэнтр культуры.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о