Уладзімір Аляксандраў адзін з дасведчаных кіраўнікоў Петрыкаўшчыны ў складзе мясцовага самакіравання. На пасаду старшыні Галубіцкага сельскага Савета заступіў 28 гадоў таму, тады ж звязаў сваю дзейнасць з дэпутацкімі абавязкамі. Пра жыццё людзей у вёсцы, іх клопатах і праблемах сельскі кіраўнік ведае не па чутках і робіць усё магчымае, каб неабходныя пытанні насельніцтва вырашаліся эфектыўна. Пра гэта і не толькі наша размова з прадстаўніком улады.

– Уладзімір Уладзіміравіч, што для вас праца з людзьмі? Якую ролю ў жыццезабеспячэнні вяскоўцаў адыгрывае мясцовае самакіраванне?
– Старшыня сельсавета – той чалавек, да якога ў першую чаргу звяртаюцца жыхары вёскі. Работа з насельніцтвам і для насель-ніцтва – аснова маёй дзейнасці і дэпутатаў мясцовага Савета. Ад умення арганізаваць, бачыць праблемныя моманты і вырашаць іх залежыць ступень даверу людзей да нас, як прадстаў-нікоў улады. За гады працы я цвёрда засвоіў: пасада патрабуе не толькі ўмення выслухаць лю-дзей, дапамагчы ім, знайсці агульны кампраміс, а і наяўнасці цвёрдага характару, выканання дзеянняў згодна з патрабаваннямі. Узаемасувязь з насельніцтвам гэта не толькі станоўчыя моманты: адкрыццё новых аб’ектаў, удзел у акцыях і сходах, гэта і праца ў назіральных, міжведамасных камісіях, выкананне патрабаванняў па Дэкрэце № 18, калі сваімі дзеяннямі, рашэннем выклікаеш незадаволенасць землякоў. Але адыходзіць ад правіл, прафілактычных мер нельга – праз час людзі знойдуць патрэбныя словы для падзякі за набыты спакой у сем’ях.
Што да ролі мясцовага самакіравання, то я адкажу так: без жадання і імкнення прадстаўнікоў мясцовай улады, жыхароў населеных пунктаў зрабіць сваё жыццё лепшым – нічога не будзе. Прэзідэнт краіны ў сваім Пасланні беларускаму народу сказаў: няма сумнення ў тым, што нашы людзі адчуваюць сябе гаспадарамі на сваёй зямлі, любяць сваю малую радзіму. А калі любяць, значыцца робяць усё магчымае для яе росквіту. Вядома, дзяржава дапамагае ўсталяванню камфортных умоў жыцця ў вёсцы. На прыкла-дзе Галубіцы: падведзены прыродны газ, зроблены капітальны рамонт электрасетак, паменены водаправод, уведзена ў эксплу-атацыю станцыя абезжалезвання, будуецца жыллё маладым сем’ям – усё гэта дзякуючы рэалізацыі дзяржпраграм. Азеляненне, знос старых будынкаў, годны выгляд аб’ектаў і вуліц, добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў, грамадскіх могілак – па сілам мясцоваму самакіраванню.
Пры важных пытаннях працуем у цесным звязку з раённай уладай, іншымі структурамі. У дадзены момант – гэта паводка ў вёсках Снядзін, Мардвін, Белін. Арганізавана дастаўка ўсяго неабходнага ў гэтыя населеныя пункты, у тым ліку арганізавана медыцынскае суправаджэнне. На выхадныя і Радаўніцу прадумана перавозка насельніцтва цераз раку Прыпяць з Галубіцы да Снядзіна, каб жадаючыя, нягледзячы на надзвычайную сітуацыю, правялі дзень згодна з традыцыямі.

– Лічыцца, што там парадак і лад, дзе паразуменне. Гэтая грань у вас з жыхарамі трывалая?
– Безумоўна, без дапамогі жыхароў не дабіцца выніку ў працы. Дзякуючы дэпутатам, кіраўнікам устаноў, працоўным калектывам, грамадскім арганізацыям, на тэрыторыі населеных пунктаў Савета робіцца шмат добрых спраў. Значную падтрымку ў пытаннях жыццезабеспячэння аказваюць старасты вёсак. Сувязь з імі дае магчымасць хутка прымаць дзейсныя меры і трымаць сітуацыю на кантролі. Але, каб быў парадак у вёсцы, я б дадаў такія неабходныя ўмовы з боку насельніцтва, як дысцыпліна і адказнасць. Яны павінны быць ва ўсім: у выкананні патрабаванняў структур прафілактыкі, правіл пражывання, на працоўным месцы. Дзяржава аказвае падтрымку ў многіх напрамках, трэба быць удзячнымі за гэта і сваё працай прымнажаць дабрабыт. Сёння ўмовы жыцця ў вёсцы ёсць, як і магчымасць працаваць і зарабляць. Пагаджуся са словамі лідара краіны, сказаныя падчас Паслання: у нашай краіне, хто хоча і можа працаваць, працуюць і зарабляюць. Зарплата павінна быць заробленай. Гэта справядліва. Напрыклад: многія жыхары Савета працуюць у “Палессі-Аграінвест”, парку “Прыпяцкі”. На прадпрыемствах дысцыпліна на належным узроўні, не стаіць на месцы вытворчасць, павялічваецца прыбытак, адпаведна – заработак. Праца ў сельскай і прыродаахоўнай гаспадарцы не з лёгкіх, але жыхары імкнуцца замацавацца на працоўных месцах. Людзі забяспечаны ўсім неабходным, у сем’ях парадак, будуюць планы, значыць і ў Савеце парадак.

– Ваша пажаданне землякам?
– Любіце сваю зямлю – яна ў нас унікальная. Шануйце мір і цёплыя, сяброўскія ўзаемаадносіны паміж людзьмі. Будзьце цвёрдымі ў сваіх высакародных рашэннях.

Гутарыла Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о