Умець ствараць свята

0
247

Апошнім часам я разважаў над тэмай навагодняга настрою і высновамі хацелася б падзяліцца з вамі, паважаныя чытачы.

Пачнём з таго, што ўсе навагоднія традыцыі можна падзяліць на дзе дзве катэгорыі: тыя, што мы атрымалі з грамадскім досведам і ўласныя. Фільмы, музычныя кампазіцыі, масавыя мерапрыемствы і іншае баўленне часу нам дапамагаюць адчуць свята. А вось сямейнае ўпрыгожванне жытла – гэта наш уласны досвед, нешта патаемнае і каштоўнае ў час свята.

Мне падалося, што свята ўсё больш будзе адчувацца сваім, калі ўласных традыцый стане крыху больш. Давайце шчыра, навагоднія фільмы і музыка – гэта цудоўна, але ўсё больш я чую думку, што ўсё гэта можа надакучыць. Бо, умоўную “Іронію лёсу” мы ведаем да дробязяў. Іншая справа – традыцыі сямейныя. Але і яны, мяркуючы па размовах з блізкімі, неяк не прымнажаюцца. Ствараецца нават уражанне, што сярэднестатыстычная сям’я зусім не супраць, каб нехта звонку падкінуў бы чарговую ідэю сумеснага святочнага баўлення часу. Дык чаму не?

Прапаную ў пераднавагодні дзень праглядаць сямейныя фотаздымкі. Упэўнены, што сціплы прагляд ператворыцца ў жывую гутарку з успамінамі пра падарожжы. Яшчэ не лішнім было б арганізаваць чарговую вандроўку: няхай гэта будзе мерапрыемства нацыянальнага парку “Прыпяцкі” ці звычайны шпацыр па ўлонні прыроды.

Ёсць і карысныя парада не толькі для асобна ўзятага чалавека, але і для грамадства. Перагледзьце свой гардэроб і калі знойдуцца рэчы, якія вы не апраналі ўжо некалькі гадоў – аднясіце іх у скрыню Чырвонага Крыжа па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца акадэміка Каралёва, 11. Гэта не толькі дапаможа “разгрузіць шафу”, але і дапамагчы тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Спіс дабрачынных спраў можна працягнуць, інтэрнэт у гэтыя будзе надзейным дарадцам.

Нарэшце пра падарункі. У кожнага чалавека ёсць спіс рэчаў, набыццё якіх ён неяк абыходзіць увагай. Вадзіцелям часцяком не хапае аўтамабільнай аптэчкі ці буксіровачнага тросу. Аматарам літаратуры – чарговага выдання.

Карацей, кожны з нас мае неблагі шанец нешта прыўнесці ў святы, што набліжаюцца. Дастаткова толькі крыху падумаць на карысць сваіх блізкіх і, нават, навакольных людзей.

Разважаў Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о