Мы ведаем, што трэба рабіць

0
584

На мінулым тыдні ў Палацы Незалежнасці адбылося ўручэнне Прэзідэнтам краіны дзяржаўных узнагарод і пагонаў вышэйшаму афіцэрскаму саставу. У час мерапрыемства Кіраўнік дзяржавы выказаўся наконт прадухілення дыверсіі адносна самалёта А-50 на аэрадроме ў Мачулішчах, якую планаваў учыніць тэрарыст, падрыхтаваны ўкраінскімі спецслужбамі. Дзякуючы пільнасці нашых пагранічнікаў, спецслужбаў, дыверсія была сарваная, тэрарыста з паплечнікамі затрымалі.

Выступленне Аляксандра Лукашэнкі выклікала рэзананс у грамадстве і літаральна разляцелася на цытаты. Тое, што адбылося цяжка ўсвядоміць і думкі, што спробы здзейсніць тэрарыстычныя дзеянні на роднай зямлі паўторацца, палохаюць. Раскрыты дэталі інцыдэнту: супраць нашай краіны, прыкладна паўгода таму, СБУ і ЦРУ пачало распрацоўку аперацыі з галоўнай дзеючай асобай – тэрарыстам, пры падрыхтоўцы ўжываліся самыя сучасныя тэхналогіі. Такія аперацыі супраць іншай дзяржавы, упэўнены наш Прэзідэнт, праводзяцца толькі з ведама вярхоўнага галоўнакамандуючага краіны-агрэсара. Пра тое, што супраць Беларусі вядзецца несумленная гульня, сведчаць і факты збітых на нашай тэрыторыі, ужо двух з канца лютага, беспілотных лятальных апаратаў. Усё паказвае, што дзеянні супраць беларусаў маюць падрыхтоўчы і прадуманы характар. Але як жа тады публічныя просьбы Прэзідэнта Украіны да афіцыйнага Мінску пра падпісанне пакта аб ненапа-дзенні, перакананняў, што Украіна – не вораг Беларусі? Пра тое, што словы Уладзіміра Зялескага разыходзяцца са справай пішуць эксперты і палітыкі не адной краіны. Усё часцей з’яўляюцца заявы, што не варта ўспрымаць яго словы, як дакладна сфарміраваную пазіцыю Кіева. І гэтаму ёсць пацверджанне: раней украінскі лідар заяўляў, што “ахаладзеў” у пытанні ўваходу краіны ў склад НАТА, ускладаў адказнасць за гібель людзей ва Украіне на Захад, паведамляў пра гатоўнасць абмяркоўваць магчымае прызнанне Крыма расійскім, каб знайсці кампраміс у некаторых пытаннях.

Пазней, яго аднапартыйцы трансліравалі ўсе гэтыя пытанні з дакладнасцю наадварот.
Назіраючы за сітуацыяй, прыходзіць на думку адно з двух: або кіраўнік Украіны па-майстэрску хлусіць, або ён не гаспадар сваіх слоў і дзеянняў. Зыходзячы з беларускага прыкладу, нешта не так з дыпламатыяй Зяленскага: гэта бачна ўжо і людзям, якія не маюць дачынення да палітыкі. На днях народны артыст Уладзімір Гасцюхін сказаў: “Украінскім Прэзідэнтам гуляюць як лялькай, і ўсё. Але гэта страшная лялька. Крывавая лялька”.

Як адзначыў лідар нашай краіны, Беларусь не мае намеру быць уцягнутай у вайну. Адпаведныя органы ведаюць пра ўсіх тых, хто спрабуе дыстабілізаваць сітуацыю ў краіне, хто здрадзіў Радзіме і гатовы знішчаць сваіх людзей. І яны панясуць пакаранне. Усё стане на свае месцы. Трэба пачакаць. “У нас нервы моцныя, мы ведаем, што трэба рабіць”, – запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о