XXVIII Мінскі Міжнародны кінафестываль “Лістапад” прайшоў у гэтым годзе пад слоганам “Сапраўдныя каштоўнасці”. У рамках кінафестывалю адбыліся паказы і для дзяцей.

За восеньскія канікулы гарадскі кінатэатр “Беларусь” наведала  больш за 400 дзяцейДзіцячы кінафестываль “Лістападзік” заўсёды прыцягвае да сябе шмат увагі. Кіно для дзяцей – прадукт, які патрабуе найвышэйшага мастацтва, культуры, эстэтыкі. Усе паказы фестывальных кінастужак праходзілі і ў рэгі-ёнах Рэспублікі. Дырэкцыя света сумесна з камунальным унітарным прадпрыемствам “Гомелькінавідэапракат” прадставіла магчымасць жыхарам нашага горада пазнаёміцца  з некаторымі праектамі. Так, на агляду гарадскім кінатэатры “Беларусь” была прадстаўлена беларуская анімацыйная карціна рэжысёра Наталлі Касцючэнка “Класікі і шахматы”. Мультфільм прысвечаны юбілейнай даце, 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Вядомы факт, што Купала і Колас любілі гуляць у шахматы пры сустрэчы. У мультфільме паказаны своеасаблівы паядынак, дзе кожны шахматны ход пісьменнікаў – гэта чытанне ўрыўка свайго твора. Сцэнарыстамі былі выбраны іх вершы, напісаныя для дзяцей і было гэта задумана для таго, каб прыцягнуць увагу юных гледачоў да творчасці нашых класікаў.

Глыбока сімвалічна, што слоган кінафестывалю “Сапраўдныя каштоўнасці” вельмі сугучны  з Годам гістарычнай памяці. Усе фільмы, якія гледачы ўбачылі і ўбачаць у рамках дзіцячага кінафестывалю “Лістападзік” у нейкай меры адпавядаюць дадзенаму тэрміну. Раім паглядзець работы майстроў у вольны час, каб атрымаць станоўчыя эмоцыі, стаць культурна багацей.

Цікавага кінапрагляду!

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о