У райвыканкаме адбылося пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва

0
633

На мерапрыемства завіталі прадстаўнікі бізнесу Петрыкаўшчыны розных напрамкаў дзейнасці. Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандра Янчанкава звярнулася да прысутных з прывітальным словам і вызначыла план работы пасяджэння. Пра выплату ўзносаў ФСАН як гарантыю сацыяльных правоў распавяла начальнік Петрыкаўскага раённага аддзелу ФСАН Святлана Ананьева.

У райвыканкаме адбылося пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва

Затым з паведамленнем “Пра наяўнасць і парадак вылучэння зямельных участкаў для прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна” выступіла начальнік аддзела землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Надзея Будовіч-Ярмак. Надзея Міхайлаўна засяродзіла ўвагу не толькі на прапановы ўчасткаў, але і на адказнасць, якую нясе асоба пасля вылучэння кавалка зямлі.

Вядома, бізнесменаў цікавілі і канкрэтныя прапановы, каб пашырыць сваю справу з невялікімі грашовымі, будаўнічымі і часовымі ўкладаннямі. Пра прапануемыя да продажу ці бязвыплатнай перадачы пад рэалізацыю інвестыцыйных праектаў аб’екты нерухомасці, што знаходзяцца на тэрыторыі раёна, расказала галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Дар’я Герасіменка. Сярод будынкаў у спісе значыліся і аб’екты гандлю, і былыя пабудовы ўстаноў адукацыі і культуры – словам, была б кан’юнктура і зацікаўленасць, а падыходзячы будынак для развіцця бізнесу зной-дзецца.
Лагічным працягам сустрэчы сталі выступленні спецыялістаў “Беларусбанка” і “Белаграпрамбанка”, што патлумачылі акалічнасці прапаноў па банкаўскіх прадуктах для фінансавання інвестыцыйнай дзейнасці. Удзельнікі пасяджэння мелі магчымасць параўнаць умовы прапаноў, вызначыць найбольш падыходзячыя ўмовы фінансавай падтрымкі і атрымаць адказы на свае пытанні.
Будзем спадзявацца, што прадпрымальнікі скарыстаюцца карыснай інфармацыяй, для далейшага развіцця сваёй справы, бо ўсе мы разумеем, што гэта і працоўныя месцы, і развіццё інфраструктуры раёна, і, вядома, падаткі ў мясцовы бюджэт.

Арцём ГУСЕЎ,
фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о