У гімназіі прайшоў фінал гульняў “КВЗ” сярод школьных каманд пад назвай “У будучыню з усмешкай”.

0
158

За першае месца змагаліся 5 каманд: Капцэвіцкай, Галубіцкай, Бабуніцкай, гарадскіх сярэдніх школ № 1 і 2.

Пры выстаўленні адзнак журы ацэньвала гумарыстычнае напаўненне выступленняў каманд, арыгінальнасць, артыстызм, музычнасць, выразнасць, крэатыўнасць пастаноўкі сцэнічных нумароў.

У гімназіі прайшоў фінал гульняў “КВЗ” сярод школьных каманд пад назвай “У будучыню з усмешкай”.

У выніку перамогу святкавала каманда Капцэвіцкай сярэдняй школы, на другім месцы – каманда Галубіцкай сярэдняй школы, тройку пераможцаў замкнула каманда сярэдняй школы № 1.

Дыплом за лепшы жарт атрымала каманда першай гарадской школы, а лепшым КВЗ-шчыкам названы вучань Галубіцкай сярэдняй школы Марат Пашук. Усе каманды атрымалі дыпломы, пераможцы – кубкі.

Дырэктар раённага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Надзея Слабадзянюк адзначыла, што многія каманды паказалі ўлысны стыль, павысілі свой узовень артыстычнасці, але, разам з тым, КВЗ – гэта пра гумар. І высокія адзнакі атрымалі тыя каманды, хто ставіў на першае месца менавіта жарты.
Па словах журы, сезон гульняў КВЗ-2024 паказаў, што змаганне ў гумары на Петрыкаўшчыне не страчвае актуальнасці.

Наталля ПЕТРУШЭНКА. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о