Тыя, хто адклаў свае справы і прыйшоў на душэўны і па-сапраўднаму сямейны канцэрт у Петрыкаўскую дзіцячую школу мастацтваў, не страціў час дарма.

У вясновым канцэрце “Ты і я – музычная сям’я” галоўнымі зоркамі сталі не вучні, як гэта традыцыйна бывае, а педагогі ўстановы адукацыі іх дзеці. У школе такіх сем’яў дастаткова.

Адкрыла канцэрт сям’я Багамазавых, маці Алена і яе дачка Сафія выканалі музычны твор. Затым на сцэне па чарзе выступілі Яніна Карабец з сынам Радыёнам, Марына Ашарчук з дочкамі Маргарытай і Палінай, Таццяна Паўлоўская з сынам Яўгенам, Наталля Купрэй з дачкой Вікторыяй, Таццяна Туравец з сынам Цімурам.

Яркім упрыгожаннем мерапрыемства стала выступленне сям’і Хрыпач: у выкананні Мікіты і Дар’і прагучала “Французская тэма” Мішэля Леграна.

Музычны падарунак атрымалі гледачы ад Таццяны Курчыч і яе дочак Марыі і Дар’і.
Фінальную песню “Разам ты і я – мы сям’я” выканалі ўсе ўдзельнікі вечарыны.

Апроч выступленняў, героі канцэрта ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, за што атрымлівалі салодкія падарункі і граматы.

У такой цёплай сямейнай атмасферы прайшло гэтае мерапрыемства, якое пакінула ў душах гледачоў і саміх удзельнікаў незабыўны след.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

 

Сямейны канцэрт прайшоў у Петрыкаўскай  дзіцячай школе мастацтваў Сямейны канцэрт прайшоў у Петрыкаўскай  дзіцячай школе мастацтваў Сямейны канцэрт прайшоў у Петрыкаўскай  дзіцячай школе мастацтваў Сямейны канцэрт прайшоў у Петрыкаўскай  дзіцячай школе мастацтваў Сямейны канцэрт прайшоў у Петрыкаўскай  дзіцячай школе мастацтваў Сямейны канцэрт прайшоў у Петрыкаўскай  дзіцячай школе мастацтваў Сямейны канцэрт прайшоў у Петрыкаўскай  дзіцячай школе мастацтваў Сямейны канцэрт прайшоў у Петрыкаўскай  дзіцячай школе мастацтваў Сямейны канцэрт прайшоў у Петрыкаўскай  дзіцячай школе мастацтваў Сямейны канцэрт прайшоў у Петрыкаўскай  дзіцячай школе мастацтваў Сямейны канцэрт прайшоў у Петрыкаўскай  дзіцячай школе мастацтваў Сямейны канцэрт прайшоў у Петрыкаўскай  дзіцячай школе мастацтваў Сямейны канцэрт прайшоў у Петрыкаўскай  дзіцячай школе мастацтваў Сямейны канцэрт прайшоў у Петрыкаўскай  дзіцячай школе мастацтваў Сямейны канцэрт прайшоў у Петрыкаўскай  дзіцячай школе мастацтваў Сямейны канцэрт прайшоў у Петрыкаўскай  дзіцячай школе мастацтваўСямейны канцэрт прайшоў у Петрыкаўскай  дзіцячай школе мастацтваўСямейны канцэрт прайшоў у Петрыкаўскай  дзіцячай школе мастацтваўСямейны канцэрт прайшоў у Петрыкаўскай  дзіцячай школе мастацтваў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о