Назапашваючы доўг, рызыкуеш страціць маёмасць

0
473

У бягучым годзе 8 жыхароў горада Петрыкава, якія не аплачвалі камунальныя паслугі, змянілі прапіску.

Са снежня 2019 года гэтыя грамадзяне не плацілі “камуналку”, нават не шукалі працы, каб паправіць цяжкае фінансавае становішча і разлічыцца за паслугі.

Як паведаміў у час сустрэчы дырэктар КВУП “Петрыкаўскі райжылкамгас” Мікалай Гайчук, за гэты перыяд сума асноўнага доўгу перад камунальнай службай у згаданых даўжнікоў склала ад 1,2 тысячы рублёў да 5,2 тысяч рублёў, а з пеняй – да 17,6 тысяч рублёў.

– Работнікі разлікова-даведачнага цэнтра прымянялі самыя розныя меры стымулявання, прадугледжаныя заканадаўствам: гутарылі з грамадзянамі, тлумачылі меры спагнання, уручалі папярэджанні спачатку аб пагашэнні, а потым аб прымусовым спагнанні запазычанасці. У адказ – поўнае ігнараванне. Тады грамадзянцы з ліку даўжнікоў за нявыплату (усяго 45 такіх перыядаў) адключылі спачатку гарачае, а затым і халоднае водазабеспячэнне, а далей і зусім аформілі і ўручылі перадсудовае апавяшчэнне пра высяленне з прадастаўленнем іншага жылля. І нават пасля гэтага належнай рэакцыі не было, – пазначыў у час размовы кіраўнік КВУП “Петрыкаўскі райжылкамгас” і дадаў: – давялося скарыстацца крайняй мерай. Гаворачы афіцыйнай мовай, наймальніку з яго згоды на падставе рашэння райвыканкама выдзялілі жылое памяшканне меншага памеру ўзамен займанага адпаведна артыкулу 101 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Так, замест кватэры ў горадзе Петрыкаве плошчай 36,2 квадратных метраў з камунікацыямі чалавека выселілі па рашэнні суда ў жылое памяшканне ў вёсцы Боркі меншай плошчай без наяўнасці цэнтральнага водазабеспячэння і ацяплення.
Напярэдадні чарговага ацяпляльнага сезона звяртаюся да атрымальнікаў жыллёва-камунальных паслуг: аплата аказаных паслуг – ваш грамадзянскі абавязак, – рэзюмаваў Сяргей Мікалаевіч.
Наймальнікам, якія грэбуюць сваім абавязкам аплачваць камунальныя паслугі, варта сур’ёзна задумацца: назапашваючы даўгі, ёсць рэальная рызыка па ўласнай віне пазбавіцца нерухомасці і апынуцца ў зусім не камфортных умовах.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о