З 5 па 11 лютага на тэрыторыі Петрыкаўшчыны праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы здарэнняў з удзелам перавозчыкаў пасажыраў маршрутнымі мікрааўтобусамі. Асаблівую ўвагу інспектары будуць надаваць фізічнаму стану вадзіцеляў маршрутак і наяўнасці вадзіцельскага пасведчання.

Варта нагадаць, што вадзіцелям не трэба грэбаваць пунктам 181.1 Правілаў дарожнага руху, які забараняе перавозіць пасажыраў звыш той колькасці, якая прадугледжана тэхнічнай характарыстыкай транспартнага сродку.

Прыярытэтным для ДАІшнікаў стане папярэджанне ўдзелу ў дарожным руху без адпаведнага дазволу ці дакументаў, што дазваляюць ажыццяўляць паслугі па перавозцы пасажыраў, а таксама кантроль хуткаснага рэжыму. Маршрутны аўтамабіль у абавязковым парадку павінен быць спраўным і тэхнічна правільна абсталяваным.

Сяргей МІЦУРА,
начальнік АДАІ РАУС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о