Свята першага снапа прайшло на Петрыкаўшчыне

0
673

Палеткі сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Палессе-Аграінвест” у мінулую пятніцу сталі месцам правядзення раённага свята “Зажынкі”. Метавіта ў лепшай гаспадарцы раёна быў дадзены старт уборачнай кампаніі 2023 года. Удзельнікамі ўрачыстасці сталі прадстаўнікі органаў раённай улады, упраўлення сельгасхарчу райвыканкама, кіраўнікі і галоўныя спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў Петрыкаўшчыны, а таксама працаўнікі мясцовай гаспадаркі.

Над ячменным полем, якое раскінулася паміж вёскамі Вышалаў і Галубіца і стала ў той дзень месцам правядзення старадаўняга земляробчага рытуалу – зажынання першага снапа, ліліся зажыначныя песні ў выкананні народнага ансамбля песні, танца і музыкі “Лявоніха” Капаткевіцкага ГДК, гучалі святочныя прамовы, і над наваколлем чуўся рокат камбайнаў, што разбудзілі хлебную ніву і далі старт жніву.
Са святам хлебаробаў павін-шаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан:
– Цяперашні ўраджай у полі – гэта вынік клопату шматлікіх людзей: механізатараў, якія апрацоўвалі глебу перад сяўбой, сеялі і праводзілі мерапрыемствы па ахове раслін, работнікаў, якія рыхтавалі зерне, вадзіцеляў, якія падвозілі насенне ў поле, аграномаў, якія клапаціліся пра ўраджай.
Звяртаючыся да камбайнераў, Аляксандр Васільевіч адзначыў, што сёння менавіта яны галоўныя героі ўрачыстасці, і што ад іх старання залежыць вынік працы ўсяго калектыву.
– Галоўнае цяпер, і гэта неаднаразова падкрэсліваў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, – прыбраць вырашчаны ўраджай да апошняга зярнятка, – пазначыў кіраўнік раёна.
Падчас урачыстасці камбайнерам і вадзіцелям павязалі чырвоныя стужкі і пажадалі добрых і хуткіх намалотаў.
Па добрай традыцыі ўдзельнікаў жніва, зернеўборачную тэхніку і ўсіх прысутных на свяце гасцей на плённую работу благаславіў і акрапіў святой вадой благачынны Петрыкаўскай акругі, настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цуда-творцы пратаіерэй Васіль Немеш. І каб механізатарам спадарожнічаў поспех – кожнаму ўручылі па абярэгу.
Першыя каласкі, па ўсіх звычаях, з песнямі зжалі ўдзельніцы мастацкай самадзейнасці Чалюшчавіцкага сельскага Дома народнай творчасці. Галоўны важкі сноп прыбраных зерневых уручылі старшыні райвыканкама Аляксандру Кохану. Снапы паменш жніцы перадалі першаму намесніку старшыні Алегу Козінцу і кіраўнікам гаспадарак раёна. Румяным і духмяным караваем з ураджаю зерня мінулага года, а таксама хлебным квасам пачаставалі ўсіх гасцей свята.
Ганаровае права даць старт уборачнай кампаніі “Жніво-2023” было прадстаўлена дырэктару УП “Палессе-Аграінвест” Аляксандру Верамееву, які аддаў каманду камбайнерам, тыя занялі свае месцы і пачалося жніво.
Цяпер уся надзея на спрыяльнае надвор’е, уборачную тэхніку і сумленную працу механізатараў. А яе наперадзе нямала: зерневы клін на Петрыкаўшчыне складае – 8,9 тысячы гектараў.
– Сёлета на палетках Петры-каўшчыны на жніве будзе задзейнічаны 51 зернеўборачны камбайн, на адвозцы зерня – 135 адзінак тэхнікі, на дапрацоўцы зерня – 16 зернесушыльных комплексаў.
Па стане на раніцу 11 ліпеня ў раёне прыбраны азімы ячмень на плошчы 70%, азімая сурэпіца – 100%, рапс – 13%, – паведаміў у час размовы першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Алег Козінец.

Свята першага снапа прайшло на Петрыкаўшчыне Свята першага снапа прайшло на Петрыкаўшчыне Свята першага снапа прайшло на Петрыкаўшчыне Свята першага снапа прайшло на Петрыкаўшчыне Свята першага снапа прайшло на Петрыкаўшчыне Свята першага снапа прайшло на Петрыкаўшчыне Свята першага снапа прайшло на Петрыкаўшчыне Свята першага снапа прайшло на Петрыкаўшчыне Свята першага снапа прайшло на Петрыкаўшчыне Свята першага снапа прайшло на Петрыкаўшчыне Свята першага снапа прайшло на Петрыкаўшчыне Свята першага снапа прайшло на Петрыкаўшчыне Свята першага снапа прайшло на Петрыкаўшчыне Свята першага снапа прайшло на Петрыкаўшчыне Свята першага снапа прайшло на Петрыкаўшчыне Свята першага снапа прайшло на Петрыкаўшчыне Свята першага снапа прайшло на Петрыкаўшчыне Свята першага снапа прайшло на Петрыкаўшчыне  Свята першага снапа прайшло на Петрыкаўшчыне

 

Галіна КАЗАК.
Фота Наталлі ПЕТРУШЭНКА.

 

 

 

 

 

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о