Разгледзеўшы матэрыялы, прадстаўленыя камісіяй па падвядзенні вынікаў конкурса на лепшае навагодняе ўпрыгожанне ў 2023 го-дзе, Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

Прызнаць пераможцамі конкурса па трох прызавых месцах і выплатай грашовага ўзнагароджання наступныя працоўныя калектывы:
– 1 месца, 5 базавых велічынь (185 рублёў) – Петрыкаўскі раён газазабеспячэння філіяла “Жыткавіцкае вытворчае ўпраўленне” Рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельаблгаз”; – 2 месца, 4 базавыя велічыні (148 рублёў) – сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “Палессе-Аграінвест”;
– 3 месца, 3 базавыя велічыні (111 рублёў) – дзяржаўная ўстанова “Петрыкаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”.

Галіна КАЗАК,
па матэрыялах райвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о