Свята мужных і адданых

0
309

Заслужаныя ўзнагароды і словы падзякі накіравалі медыцынскім работнікам Петрыкаўскага раёна на ўрачыстай цырымоніі, прымеркаванай да прафесійнага свята людзей у белых халатах.

Са сцэны Дома культуры намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько, галоўны ўрач Петрыкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Вольга Семікопенка, галоўны санітарны ўрач Сяргей Талецкі і першы сакратар ГА “БРСМ” Дар’я Туравец павіншавалі ўдзельнікаў з надыходзячым Днём медыцынскіх работнікаў і выказалі падзяку за іх нялёгкую і сацыяльна значную працу, а мясцовыя артысты з нагоды свята падрыхтавалі творчыя нумары.

“Каб вылечыць пацыента, мала валодаць высокім прафесіяналізмам і глыбокімі ведамі, неабходна мець інтуіцыю, праяўляць гуманізм, міласэрнасць і самаахвяраванне. Урач вучыцца ўсё жыццё. І кожны яго працоўны дзень – гэта новая няпростая задача, звязаная з захаваннем здароўя нашых грамадзян, вяртаннем людзей да паўнацэннага жыцця. Самае сучаснае медыцынскае абсталяванне і нанатэхналогіі не прынясуць карысці без удзелу ўрачоў. Найбольш важнае ў медыцыне, як і ў любой іншай прафесіі, – людзі, якія валодаюць кампетэнтнымі ведамі і надзелены пачуццём глыбокай адказнасці”, – сказала намеснік старшыні райвыканкама.
Святлана Уладзіміраўна адзначыла, што ва ўмовах барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй, мы асабліва востра адчулі, наколькі важная праца медыцынскай сферы для ўсіх нас.

Дружнымі апладысментамі і кветкамі ўшанавалі ўзнагароджаных.
Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама і камітэта ўзнагароджаны ўрач акушэр-гінеколаг, загадчык гінекалагічнага аддзялення Муххамад Фадзі Бахлаван, фельчар выязной брыгады хуткай медыцынскай дапамогі Вольга Стральчэня.

Ганаровай граматай Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны ўрач акушэр-гінеколаг акушэрска-гінекалагічнага кабінета паліклінікі Алена Астапчук, акушэрка акушэрска-гінекалагічнага кабінета паліклінікі Тамара Дубік, фельчар-лабарант групы мікрабіяла-гічных даследаванняў лабараторнага аддзела Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Валянціна Жмодзік.

Ганаровай граматай Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны ўрач функцыянальнай дыягностыкі паліклінікі Вера Радзівонава, медыцынская сястра-анестэзіст аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Марыя Андрыенка, галоўны бухгалтар Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Юлія Шэцко.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о