У пятніцу, 9 верасня, вечар у гарадскім парку абяцаў быць цікавым. Святочны канцэрт ладзілі актывісты райкама БРСМ з нагоды 20-годдзя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

20 гадоў БРСМ! Свята маладых і крэатыўных
Узнагароду ад райкама “БРСМ” атрымлівае Мікіта Чырыч

Усе месцы ў глядацкім сектары амфітэатра былі занятыя. Разам са школьнікамі і прадстаўнікамі працуючай моладзі былі і людзі сярэдняга ўзроста, што, як мне падалося, з настальгічнай радасцю назіралі за мерапрыемствам. Яно і не дзіва – цяжка і падлічыць, колькі людзей аб’яднаў саюз моладзі, колькі творчых і стваральных задум удалося ажыццявіць, колькі добрых спраў было зроблена.
Урачыстасць распачалася са слоў віншавальнага адрасу райкаму БРСМ ад старшыні райвыканкама Аляксандра Кохана, якое зачытала прысутным намеснік кіраўніка раёна Святлана Сянько: “Усё, што зроблена за гэтыя гады грамадскім аб’яднаннем “БРСМ” – вынік карпатлівай працы кожнага з вас – упэўненых і крэатыўных, энергічных і мэтанакіраваных”. Святлана Уладзіміраўна далучылася да слоў віншавання і пажадала моладзі Петрыкаўшчыны творчых поспехаў, невычэрпнай энергіі для ажыццяўлення самых смелых ідэй.
Потым пачалася цырымонія ўзнагароджання. Падзякі за плённае супрацоўніцтва атрымалі прадстаўнікі многіх устаноў, прадпрыемстваў і грамадскіх арганізацый Петрыкаўшчыны. Першы сакратар Васіліна Маслава ад раённага камітэта “БРСМ” адзначыла граматамі і падарункамі сваіх актывістаў: “Усе мы розныя, нехта праявіў сябе ў творчай дзейнасці, іншыя – у вучобе. Ёсць і тыя, хто сціпла дапамагаў нам ва ўсіх пачынаннях парай працавітых рук, дзякуй усім вам!”.
Апрача ўзнагарод прысутныя атрымалі музычныя падарункі ад творчай моладзі Петрыкаўшчыны.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о