Праводзіцца камандна-штабное вучэнне

0
746

З 8 па 14 верасня ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь праводзіцца камандна-штабное вучэнне.

Праводзіцца камандна-штабное вучэнне

У Петрыкаўскім раёне ў рамках вучэнняў задзейнічаны савет абароны раёна і аператыўная група штаба раёна. У час мерапрыемства навучаемыя адпрацоўваюць пытанні забеспячэння сілавых мер ваеннага палажэння, барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі праціўніка, а таксама вя-дзенне баявых (спецыяльных) дзеянняў па вызваленні тэрыторый, часова захопленых праціўнікам.
Атрымліваючы інфармацыю па змяненні абстаноўкі і ўказанні вышэйстаячага штаба, навучаемыя на практыцы адпрацоўваюць уменне ў прыняцці рашэнняў у складаных умовах абстаноўкі, удасканальваюць навыкі работы з баявымі дакументамі, рабочымі картамі.
Дадзеныя вучэнні дазваляюць з высокай доляю верагоднасці прадказаць дзеянні ўмоўнага праціўніка, накіраваныя супраць нашай дзяржавы, і адпрацаваць асноўныя пытанні абароны нашай Радзімы.

Аляксандр АДАМОЎСКІ,
ваенны камісар Петрыкаўскага раёна.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о