Свята дзяцінства

0
351

1 чэрвеня адзначаўся Міжнародны дзень абароны дзяцей. У рамках свята былі арганізаваны конкурсы малюнкаў на асфальце, выставы дзіцячых карцінак на вуліцы, святочныя канцэрты з удзелам дзяцей. Маленькія і падлеткі ў гэты дзень танчылі, спявалі песні, чыталі вершы, удзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах.

Дзень абароны дзяцей – гэта не толькі адно з самых радасных святаў, але і напамін пра тое, што дзеці маюць патрэбу ў пастаянным клопаце і абароне. Менавіта дарослыя нясуць адказнасць за сваіх дзяцей.

Гэты дзень таксама служыць напамінам грамадству, што захаванне і павага правоў дзіцяці з’яўляецца найважнейшай умовай фарміравання гуманнага, справядлівага і паспяховага грамадства.

Свята дзяцінства

Петрыкаўшчына ў гэтым плане – не выключэнне. Дабрабыт дзяцей, іх бяспека, магчымасць расці і развівацца, атрымліваць адукацыю, рэалізоўваць творчыя здольнасці – усё гэта стаіць на першым месцы.

У Дзень абароны дзяцей ва ўсіх установах культуры і адукацыі раёна прайшлі шматлікія забаўляльныя мерапрыемствы.
У парку райцэнтра дзеці маглі і на выставы паглядзець, і ў мяч пагуляць, і паскакаць на батуце, і пакаштаваць салодкую вату з папкорнам!

Свята дзяцінства

Амфітэатр запаліўся маленькімі талентамі: дзеткі спявалі, танчылі, паказвалі інсцэніроўкі. Апантана малыя ўдзельнічалі ў конкурсе на лепшы малюнак на асфальце. Зразумела, спаборніцтва не мела прайграўшых. Кожнае дзіця пайшло з салодкім падарункам і цацкай.
Яскравым акордам святочнага дня стаў справаздачны канцэрт Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Свет дзяцінства”.

Арыгінальныя касцюмы, новыя вакальныя і танцавальныя нумары – навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах прадэманстравалі гледачам усё, чаму навучыліся за навучальны год.

Не абышлося і без сюрпрызаў: на сцэну выйшаў вялікі Міша і ўручыў самым маленькім артыстам паветраныя шары.
Інтэрактывам з гледачамі скончылася святочная вечарына.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о