Суд над катам Хатыні – акт справядлівасці

0
279

Унікальны судовы працэс пачаўся ў лютым бягучага года ў Мінску. У Вярхоўным Судзе слухаецца справа аб генацыдзе беларускага народа.

Абвінавачаны – Уладзімір Катрук, карнік са 118-га ўкраінскага паліцэйскага батальёна, падраздзяленні якога ўдзельнічалі ў тым ліку і ў знішчэнні Хатыні. Пасля вайны злачынец хаваўся ў Канадзе, дзе і памёр ва ўзросце 93-х гадоў. Яго справа ўвабрала ў сябе 35 тамоў, а сведкамі праходзяць 48 чалавек. Акрамя Хатыні, дадзены батальён удзельнічаў у маштабных зачыстках мірнага насельніцтва Беларусі, прайшоўся адразу па некалькіх абласцях пакідаючы пасля сябе трупы і папялішчы. Напрыклад, на Палессі іх баяліся нават больш за нацыстаў: настолькі агрэсары там лютавалі. А ў 1943 годзе яны ўдзельнічалі ў забойстве яўрэйскіх сем’яў, якія хаваліся ў зямлянках у Налібоцкай пушчы. Іх карнікі закідалі гранатамі. За гэтае злачынства Ізраіль унёс Картука ў спіс асобых злачынцаў, якіх адшуквалі. Яшчэ ў савецкі час пракуратура БССР узбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да Катрука і накіроўвала матэрыялы ў Канаду. Такія ж крокі распачаў Следчы камітэт Расіі незадоўга да смерці нацыста. Нягледзячы на ўсё гэта, Канада, дзе жыў карнік, так і не выдала яго ні адной з краін.

Трэба адзначыць, што шэраг заходніх краін абралі незразумелую пазіцыю гераізацыі ў адносінах да нацысцкіх злачынцаў. Што гэта, калі не перапісванне гісторыі? Заслугі савецкага салдата сёння замоўчваюцца, а помнікі зносяцца. Затое фашыстаў ушаноўваюць.
Суд над былым нацыстам – справа не толькі гучная, але і ўнікальная. Па сутнасці, гэта прэцэдэнт, бо раней падобных працэсаў яшчэ не было: устанаўліваецца справядлівасць і асу-джаецца злачынства тых, хто пазбегнуў пакарання.

На пытанне, навошта судзіць мёртвага чалавека – адказ ёсць. Для аднаўлення поўнай карціны злачынстваў часоў Вялікай Айчыннай вайны павінны быць апісаны ўсе крывавыя дзеянні. З пункту гледжання закона – гэта выконвае прынцып непазбежнасці пакарання. А па-чалавечы – гэта наш маральны абавязак перад загінуўшымі і аднаўленне гістарычнай справядлівасці.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о