Раённы выканаўчы камітэт зацвердзіў парадак правядзення штогадовага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе архітэктурна-мастацкае афармленне адміністрацыйных будынкаў, вытворчых тэрыторый і тэрыторый населеных пунктаў у горадзе Петрыкаве і раёне.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прадпрыемствы, арганізацыі, установы ўсіх форм уласнасці, у тым ліку сельскагаспадарчыя, сельскія выканаўчыя камітэты, індывідуальныя прадпрымальнікі і ўладальнікі індывідуальных дамоў, размешчаныя на тэрыторыі раёна.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе ад уладальнікаў індывідуальных жылых дамоў прымаюцца аддзелам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтвы райвыканкама па нумарах тэлефонаў: 2-70-23 і 2-70-22.

Пераможцамі конкурсу будуць прызнаны калектывы, адміністрацыйна-тэрытарыяльныя ўтварэнні, індывідуальныя прадпрымальнікі, уладальнікі індывідуальных дамоў, якія дабіліся лепшых вынікаў па наступных пазіцыях: святочнае афармленне вітрын, фасадаў будынкаў, уваходу ў будынак і прылеглай тэрыторыі; візуальная эфектыўнасць афармлення як у начны, так і ў дзённы час.
Што да крытэрыяў, то будзе ўлічвацца адпаведнасць тэматыцы, арыгінальнасць ідэі і кампазіцыйнага рашэння.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу камісія ўлічыць санітарны стан і добраўпарадкаванне замацаванай тэрыторыі.

Пераможцы конкурсу вызначацца: сярод гарадскіх прадпрыемстваў і арганізацый – 1, 2, 3 месца; індывідуальных прадпрымальнікаў – 1 месца; сельскагаспадарчых прадпрыемстваў – 1, 2, 3 месца; сельскіх выканаўчых камітэтаў – 1, 2, 3 месцы; бюджэтных арганізацый (ахова здароўя, адукацыя, культура) – 1,2,3; уладальнікаў індывідуальных жылых дамоў – 1, 2, 3 месцы.

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджваны дыпломамі 1, 2 і 3 ступені адпаведна.
Вынікі конкурсу будуць падведзены 29 снежня камісіяй, створанай пры райвыканкаме, і асветлены ў раённых сродках масавай інфармацыі.
Далучайцеся, землякі! Зробім навагодняе свята яркім і незабыўным!

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о