Прамысловы гігант працуе з перспектывай

З рабочым візітам губернатар вобласці Іван Крупко і старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Кохан наведалі на гэтым тыдні Петрыкаўскае рудаўпраўленне ААТ “Беларуськалій”.

Генеральны дырэктар ААТ “Беларуськалій” Іван Іванавіч Галаваты, распавядаючы кіраўніцтву вобласці і раёна пра работу прадпрыемства, адзначыў, што ўзвядзенне Петрыкаўскага ГАКа – самы маштабны інвестыцыйны праект канцэрна.
Так, магутнасць уведзенага і ўрачыста адкрытага пры непасрэдным удзеле Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў 2021 годзе Петрыкаўскага горна-абагачальнага комплексу – 1,5 мільёна тон хларыду калію ў год. Іван Галаваты ўпэўнены, што нават без мадэрнізацыі, на абсталяванні, якое сёння маецца на шахце і фабрыцы, камбінат здольны выдаваць па 2 мільёны тон хларыду. Улічваючы прагназуемыя запасы радовішча, калійнай солі хопіць на бліжэйшыя 60 гадоў распрацоўкі.

З рабочым візітам губернатар вобласці Іван Крупко наведаў Петрыкаўскае рудаўпраўленне ААТ “Беларуськалій” З рабочым візітам губернатар вобласці Іван Крупко наведаў Петрыкаўскае рудаўпраўленне ААТ “Беларуськалій”

Са здабычай сыравіны для такіх неабходных сельскай гаспадарцы калійных угнаенняў Іван Крупко і Аляксандр Кохан пазнаёміліся непасрэдна на вытворчасці.
Спуск на глыбіню 850 метраў – і вось ён святая святых – забой. Уся тэхналогія здабычы і падачы на паверхню прайшла перад прадстаўнікамі ўлады: трохкіламетровы скрабковы, 400-метровыя спускавыя лентачныя канвееры – і карысны выкапень трапляе на склады руды, а адтуль ужо на фабрыку. Старт рабоце абагачальнай фабрыкі даў запуск усяго тэхналагічнага ланцужка на Петрыкаўскім рудаўпраўленні ў чэрвені 2020 года. Тады атрымалі першыя тоны высакаякаснага дробнага хлорыстага калію. Цяпер актыўна працягваюцца пастаўкі хлорыстага калію ў тым ліку і на ўнутраны рынак краіны.

З рабочым візітам губернатар вобласці Іван Крупко наведаў Петрыкаўскае рудаўпраўленне ААТ “Беларуськалій” З рабочым візітам губернатар вобласці Іван Крупко наведаў Петрыкаўскае рудаўпраўленне ААТ “Беларуськалій” З рабочым візітам губернатар вобласці Іван Крупко наведаў Петрыкаўскае рудаўпраўленне ААТ “Беларуськалій” З рабочым візітам губернатар вобласці Іван Крупко наведаў Петрыкаўскае рудаўпраўленне ААТ “Беларуськалій”Па словах генеральнага дырэктара ААТ “Беларуськалій”, Петрыкаўскі руднік стаў месцам, дзе праходзіла ўдасканаленне не толькі абсталяванне, але і тэхналогія здабычы.

– Лава без перамантажу можа працаваць ад 2 да 7 гадоў. Асаблівасць Петрыкаўскага рудніка адметная ў параўнанні з іншымі ка-лійнымі радовішчамі. Сістэма адпрацоўкі, якую тут мы сталі ўжываць, актыўна выкарыстоўвалася ў 70-я гады на вугальных радовішчах. Яна так і называецца – доўгімі слупамі. На Петрыкаўшчыне існуючая водаахоўная тоўшча робіць магчымым прымяненне гэтай унікальнай сістэмы адпрацоўкі. Калі пры камернай сістэме ў нашых канкурэнтаў вылучэнне пароды ідзе парадку 35%, то ў нас – да 80-85% – пагадзіцеся, больш рацыянальнае атрымліваецца выкарыстанне радовішча, – дадаў у час размовы Іван Галаваты.
На наведаным участку забою, па інфармацыі дырэктара Петрыкаўскага рудаўпраўлення Юрыя Пятроўскага, утрыманне калію складае 24 % па даўжыні слупа. Лакальныя замяшчэнні часам зніжаюць паказчык, аднак у сярэднім гэта лічба захоў-ваецца на ўсім участку.

Унікальнасць Петрыкаўскага радовішча яшчэ і ў тым, што залежы карысных выкапняў у нас маюць два гарызонты. Глыбіня залягання пароды пачынаецца ад 500 метраў на паўночным напрамку і перавышае тысячу метраў на паўднёвым напрамку радовішча.
ААТ “Беларуськалій” па-ранейшаму адзін з буйнейшых вытворцаў калійных угнаенняў у свеце. На сённяшні дзень асноўная частка работ на Петрыкаўскім рудаўпраўленні вядзецца на глыбіні 800-850 метраў. Існуючыя запасы, па словах кіраўніцтва, робяць радовішча самым перспектыўным у канцэрне. Яно не толькі падтрымлівае рудную базу “Беларуськалія”, але і дае магчымасць рэспубліцы ўмацоўваць сваю прысутнасць на сусветным калійным рынку. Пошук новых лагістычных маршрутаў і пераарыентацыя рынкаў збыту – справа часу, было б што прапанаваць патэнцыяльным пакупнікам, а з гэтым, як вядома, у калійнага гіганта праблем няма.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о