Сцяжынкамі лета

Пад такой назвай прайшла работа аздараўленчага лагера для малодшых школьнікаў. Шаснаццаць хлопчыкаў і дзяўчынак мелі магчымасць аздаравіцца і адпачыць у летні перыяд пад чулым кіраўніцтвам педагогаў установы адукацыі.
“Сцяжынкі лета” прайшлі па краіне “Здароўя”, дзе дзятвара даведалася, хто такі “донар”, стала актыўным удзельнікам конкурснай праграмы “ЗдОрава і здарОва”, разгадалі сакрэт “Прыгожай усмешкі” і даведаліся, што “Чыстыя рукі – залог здароўя”! Выхаванцы лагера правялі даследаванне па вымярэнні свайго росту і вагі, раскрылі інфармацыю пра шкоду сухіх сняданкаў, фастфуду і чыпсаў.
На сцяжынцы “Патрыятычнай” правялі акцыю “Ніхто не забыты, нішто не забыта!”, у рамках якой усклалі кветкі да магілы загінуўшых воінаў вёскі Пціч.
Сцяжынка “Бацькаўшчына” прайшла па гістарычным мясцінам. Рабяты здзейснілі падарожжа па кнізе “Памяць”, даведаліся пра спаленыя вескі Гомельскай вобласці, склалі карту да “Куточку памяці”. Пазнаёміліся з імёнамі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны нашай вёскі, наведалі і павіншавалі са святам Незалежнасці Феню Нікіцічну Герасіменка, якая была сведкай той страшнай вайны.
Падчас работы лагера рабяты паспелі прайсці сцяжынкамі “Бяспекі”, “Пазнання”, “Творчасці”, “Казак”. Напрыканцы ўсе рабяты прынялі ўдзел у акцыі “Спяваем гімн разам”!

Людміла ЗІЗЮК,
дырэктар ДУА «Пціцкі дзіцячы сад- сярэдняя школа».

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о