Стоп! Наркотыкі!

0
657

Распаўсюджванне наркаманіі ў Рэспубліцы Беларусь, як і ў іншых краінах, уяўляе глабальную пагрозу здароўю насельніцтва, эканоміцы краіны, правапарадку і бяспецы дзяржавы.

У апошнія гады асаблівую актуальнасць набыла праблема распаўсюджвання псіхаактыўных рэчываў і сінтэтычных наркотыкаў у маладзёжным асяроддзі.
Прафілактыка спажывання наркотыкаў – досыць няпросты ў псіхалагічным, прававым і арганізацыйным плане працэс. Яе неабходна будаваць не толькі на аснове псіхатэрапеўтычнага і медыцынскага ўмяшання, але і выкарыстоўваць палажэнні адміністрацыйнага і крымінальнага заканадаўства.

28 снежня 2014 года выдадзены Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 6 “Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў”, які прадпісвае, у прыватнасці, дзяржаўным органам і падпарадкаваным ім арганізацыям, на якіх заканадаўчымі актамі ўскладзены функцыі па прафілактыцы правапарушэнняў, у межах сваёй кампетэнцыі максімальна актывізаваць намаганні па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў і прафілактыцы іх спажывання.

Пасля выдання Дэкрэта, 1 студзеня 2015 года, стала больш жорсткай крымінальная адказнасць за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў. Павялічыўся максімальны тэрмін пазбаўлення волі за дзеянні, звязаныя са збытам наркотыкаў пры наяўнасці абцяжарваючых прыкмет (напрыклад, учыненыя групай асоб, або ў адносінах да асабліва небяспечных наркотыкаў, або ў буйным памеры, або на тэрыторыі ўстановы адукацыі) – да 15 гадоў; збыт наркотыкаў загадзя непаўналетняму – да 15 гадоў; дзеянні, звязаныя са збытам наркотыкаў, учыненыя арганізаванай групай, – да 20 гадоў, а таксама за выраб або перапрацоўку наркотыкаў у лабараторных умовах – да 20 гадоў.

Пад збытам разумеецца любая (аплатная, бязвыплатная) перадача наркотыку іншым асобам шляхам продажу, абмену, дарэння і гэтак далей.
Знізіўся ўзрост наступлення крымінальнай адказнасці за дзеянні, звязаныя са збытам наркотыкаў. Калі раней злачынцы наўмысна прыцягвалі падлеткаў ва ўзросце да 16 гадоў для выканання чарнавой работы, бо іх, згодна з Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, не маглі прыцягнуць да крымінальнай адказнасці, то цяпер адказнасць за збыт, распаўсюджванне наркатычных сродкаў надыходзіць з 14 гадоў.
З’явілася крымінальная адказнасць за дзеянні, звязаныя са збытам наркотыкаў, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека ў выніку спажывання ім наркатычных рэчываў. Цяпер, калі з-за дзеянняў наркагандляра ад перадазіроўкі памёр чалавек, то прадаўцу наркотыкаў пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 12 да 25 гадоў.

Да крымінальнай адказнасці прыцягваюцца асобы, якія вы-дзелілі свае жылыя памяшканні для вырабу і спажывання наркотыкаў. Адказнасць за дадзенае дзеянне надыходзіць як пры неаднаразовым, так і пры разавым прадастаўленні памяшканняў.
Адной з навін з’яўляецца ўвя-дзенне адміністрацыйнай адказнасці. Так, артыкулам 17.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць за спажыванне або з’яўленне ў грамадскім месцы, або на рабоце ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў. За такія ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу года, прадугледжана ўжо крымінальная адказнасць.

Акрамя таго, Дэкрэтам прадугледжана адказнасць індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб за непрыняцце мер па недапушчэнні на дыскатэках, у культурна-забаўляльных (начных) клубах, ігральных установах спажывання наркотыкаў або іх збыту, а таксама за неінфармаванне органаў унутраных спраў пра выяўленыя факты здзяйснення такіх дзеянняў (штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў).

Алена ПАНАСЕЙКА,
памочнік пракурора раёна.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о