Крымінал-дайджэст

0
653

Вызваліўся, выкраў і зноў у турму
Жыхар Капаткевічаў Аляксей Руднікаў у чарговы раз вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі. Праз некалькі дзён грамадзянін здзейсніў 2 угоны і 3 крадзяжы.
У ноч на 14 студзеня разам з грамадзянінам С, яны выкралі з дома па вуліцы Камсамольскай прадукты харчавання, а таксама бензатрымер, веласіпед, вугла-шліфавальную машыну, дрэль і помпу, прычыніўшы гаспадару агульную маёмасную шкоду на 1277 рублёў.
15 студзеня Руднікаў выкраў веласіпед з гаспадарчай пабудовы домаўладання па вуліцы Базарнай пасёлка Капаткевічы. Варта заўважыць, што злачынца пранік туды свабодна.
У ноч на 16 студзеня той жа грамадзянін намагаўся ўгнаць аўтамабілі ВАЗ-21083 і ВАЗ-21091, але пасля няўдачы выкраў маёмасць з гэтых машын.
Следства просіць усіх асоб, хто з’явіўся відавочцам адзначаных крадзяжоў ці набыў у Руднікава рэчы з рук, паведаміць у Петрыкаўскі РАУС.

Палез красці кабель і загінуў
Невядомы, напрыканцы мінулага – пачатку бягучага года выкраў 1714 метраў электрычнага чатырохжыльнага кабелю лініі “МКЛС К-1123 Калінкавічы-Жыткавічы” і прычыніў маёмасную шкоду Гомельскаму філіялу РУП “Белтэлекам” у памеры 2563,54 рублі.
Следчыя адзначаюць, што колькасць такіх крадзяжоў павысілася і часам падобныя злачынствы заканчваюцца трагічна для злодзеяў.
Так, у ходзе праверкі было выяўлена, што 10 лістапада мінулага года жыхар раёна ўпаў з апоры ЛЭП пасля кранання токанясучых элементаў. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр ва ўстанове аховы здароўя.

Аблюбавалі чужыя інструменты
Невядомым былі здзейснены два крадзяжы з дома і гаспадарчай пабудовы на вуліцы Набярэжнай, у выніку чаго гаспадары недалічыліся свайго працоўнага інструмента. Таксама спроба крадзяжу была здзейснена па вуліцы Бумажкова.
Звяртаем увагу гаспадароў на належнае захаванне сваёй маёмасці – у двух выпадках злодзей трапляў у будынкі свабодна, у адным – пашкодзіўшы замок.

Не выправіўся
У лютым у раённым судзе адбылося чарговае пасяджэнне па разглядзе крымінальнай справы ў адносінах жыхара горада Петрыкава, які на працягу 2 гадоў учыняў гвалт у адносінах да жонкі. Праваахоўнікі тэрмінова прыходзілі на дапамогу жанчыне, узбуджалі крымінальныя справы, праводзілі праверкі, але мужчына выбачаўся і абяцаў выправіцца, а жонка даравала яму. На гэты раз суд вынес прыгавор і пакараў гвалтаўніка пазбаўленнем волі.
Следчыя папярэджваюць, што нават пагроза можа быць падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы згодна артыкула 186 Крымінальнага кодэкса, што прадугледжвае пакаранне ад штрафу да пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў.

Георгій ВЕРАШЧАКОЎ,
начальнік РАСК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о