Здаўна чалавек займаўся паляваннем для таго, каб пракарміць сябе і сваю сям’ю. З часам занятак гэты набыў некалькі іншае значэнне. Сёння гэта з’яўляецца адной з формаў правядзення вольнага часу і адпачынку. Аднак, нярэдка ў пагоні за вострымі адчуваннямі паляўнічыя пераходзяць за рамкі дазволенага, груба парушаюць правілы палявання, тым самым здзяйсняючы правапарушэнні і злачынствы.

Паляванне без належнага дазволу
У мэтах правядзення адзінай дзяржаўнай палітыкі, забеспячэння эканамічных інтарэсаў дзяржавы ў галіне вядзення паляўнічай гаспадаркі, удасканалення дзяржаўнага кіравання ім, а таксама ўзнаўлення аховы і рацыянальнага выкарыстання дзікіх жывёл, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 скавіка 2018 года № 112 зацверджаны адпаведныя Правілы палявання.

Разам з тым, маюць месца выпадкі палявання без належнага на тое дазволу, забароненымі прыладамі.

Жыхар аднаго з населеных пунктаў Петрыкаўскага раёна ў арандаваных паляўнічых угоддзях ЭЛОХ “Ляскавічы” ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі”, не маючы належнага дазволу на права правядзення палявання, ажыццяўляючы незаконнае паляванне, гэта значыць паляванне без атрымання дзяржаўнага пасведчання на права палявання, дакументаў, што сведчаць пра выплату дзяржаўнай пошліны за прадастаўленне права на паляванне, паляўнічай пуцёўкі або дазволу і паляўнічай пуцёўкі да дазволу, дазволу органаў унутраных спраў на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі, спосабам індывідуальнага палявання – палявання з падыходу, выкарыстоўваючы гладкаствольнае паляўнічае ружжо незаконна здабыў адну асобіну дзікай жывёлы – казулю.

Сваімі наўмыснымі дзеяннямі грамадзянін учыніў злачынства, прадугледжанае часткай 2 артыкула 282 КК Рэспублікі Беларусь – паляванне без належнага на тое дазволу, забароненымі прыладамі (незаконнае паляванне), якое прывяло да прычынення ўрону ў буйным памеры.
Судом Петрыкаўскага раёна грамадзянін А. прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 282 КК і з улікам поўнай кампенсацыі ўрону, прычыненага навакольнаму асяроддзю, назначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права займацца дзейнасцю, звязанай з паляваннем, тэрмінам на 2 гады 6 месяцаў са штрафам у памеры 150 базавых велiчынь.
Прыгавор суда не ўступіў у законную сілу.

Ірына ФІЦНЕР,
памочнік пракурора
Петрыкаўскага раёна.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о