З 1 верасня ў ДУА “Петрыкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” стартаваў штогадовы Тыдзень дадатковай адукацыі для таго, каб дзеці і іх бацькі змаглі даведацца больш пра аб’яднанні, пазнаёміцца з педагогамі, паўдзельнічаць у майстар-класах і, вядома, запісацца ў аб’яднанне, якое спадабалася.

Акуніцеся ў творчае жыццё!
– 1 верасня мы арганізавалі інтэрактыўную пляцоўку “Нашы Умняшы” і выставу лепшых творчых работ нашых вучняў, – расказала дырэктар Цэнтра творчасці Надзея Слабадзянюк. – А яшчэ мы актыўна рыхтуемся да ўдзелу ў рэспубліканскім тыдні дадатковай адукацыі, які ў гэтым годзе пройдзе ў нашай вобласці.
З 8 па 10 верасня ў Жлобіне мы будзем прадстаўляць наш раён: гэта ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці свята, падрыхтоўка станцыі “Полацкае княства”, маштабнага гістарычнага квэста, гульні, афармленне выставы “Эстафета летапісаў” і шмат іншага.
Як падзялілася метадыст установы Ірына Рамашэўская, 50 навучэнцаў і педагогаў Цэнтра творчасці прымуць удзел у шэсці ўстаноў дадатковай адукацыі нашай вобласці. Прыме ўдзел у свяце і ўзорны калектыў “Купалінка” з гімназіі.
– Хто менавіта прадставіць наш раён? Гэта, напрыклад, танцавальны калектыў “Аквамарын”, вакальны калектыў “Дзін-Дон”, “Тэатр мод” і навучэнцы аб’яднання “Акампанемент ігры на гітары”. Так што зараз мы актыўна рыхтуемся паказаць тое лепшае, што было напрацавана нашай установай за апошнія гады. Запрашаем усіх жадаючых уступіць у нашыя аб’яднанні і стаць часткай культурнага жыцця не толькі раёна, а і краіны!

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о