На пасаду намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні назначаны Яўген Уладзіміравіч Моўка

0
472

На пасаду намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні назначаны Яўген Уладзіміравіч МоўкаНа пасаду намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў Петрыкаўскага райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні назначаны МОЎКА Яўген Уладзіміравіч, маёр міліцыі.
Нарадзіўся Яўген Моўка ў 1979 годзе ў горадзе Петрыкаве. У 2001 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.А.Сухога, у 2020 годзе – установу адукацыі “Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь”.
У 2002 годзе праходзіў службу ва Узброеных Сілах, з 2005 па 2023 гады праходзіў службу інспектарам па адміністрацыйнай практыцы аддзялення ДАІ міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Петрыкаўскага райвыканкама, інспектарам групы па грамадзянстве і міграцыі бяспекі аддзела ўнутраных спраў Петрыкаўскага райвыканкама, затым старшым інспектарам па дазвольнай рабоце аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Петрыкаўскага райвыканкама.
З сакавіка 2023 года – намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Петрыкаўскага райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о