Сапраўдны зімовы адпачынак

0
303

У пятніцу бліз спартыўнай залы ДЮСШ распачаў работу гарадскі каток.
Вядома, многія гараджане і госці Петрыкава заўважылі, што некалькімі днямі раней па перыметры штучнай пляцоўкі для футбола з’явіліся драўляныя борцікі. Апошнім часам панавала халоднае надвор’е, што дало магчымасць супрацоўнікам МНС заліць каток.

Сапраўдны зімовы адпачынакДарэчы, арганізацыя работы аб’екта была на кантролі ў старшыні райвыканкама Аляксандра Кохана. Кіраўнік раёна неаднаразова зазначаў, што каток можа і павінен стаць месцам актыўнага і, галоўнае, бяспечнага баўлення вольнага часу.

Сапраўдны зімовы адпачынак

У першы дзень найбольшы наплыў наведвальнікаў заўважаўся надвячоркам, калі дзеці прыйшлі са школьных заняткаў, а дарослыя скончылі працоўны тыдзень. Тут можна было пабачыць і тых, хто ўпэўнена стаяў на каньках, і тых, хто рабіў першыя крокі на лёдзе. Але аб’ядноўвалі ўсіх бадзёры настрой і асалода ад цудоўнага баўлення часу. Асаблівую душэўную цеплыню выклікала выява, як мужчына сталага ўзросту навучаў катацца маленькую дзяўчынку, якой гэтая навука давалася не без падзенняў, але з упартасцю і цвёрдым жаданнем.

Сапраўдны зімовы адпачынак

Людна было на лёдзе працягам усіх выхадных дзён з раніцы да самага закрыцця спартыўнага аб’екта, адкуль чуваць было гучны дзіцячы смех.

Сапраўдны зімовы адпачынак
Між іншым, калі вы яшчэ не наведалі каток, то спецыялісты пераконваюць, што зрабіць гэта трэба як мага хутчэй, бо апрача станоўчых эмоцый катанне развівае вестыбулярны апарат і стварае спрыяльную нагрузку для паляпшэння работы сэрца і апорна-рухальнага апарату. Выйсці на лёд можна з 10-ці да 21-ой гадзіны. Дарэчы, наведванне катка бясплатнае. Што тычыцца канькоў, то ўзяць іх у арэнду можна ў самой спартыўнай зале ці мясцовым КБА па даволі прыдатным кошце.

Сапраўдны зімовы адпачынакТаму, паважаныя чытачы, раю паспяшаць наведаць лёд, каб прыўзнятага настрою і добрых успамінаў пра гэтую зімовую пару было болей!

Сапраўдны зімовы адпачынак

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о