Днямі выхаванцы і бацькі дамоў сямейнага тыпу разам з выконваючым абавязкі старшыні Петрыкаўскага сельскага выканаўчага камітэта Андрэем Малашкевічам, супрацоўнікамі цэнтра і спецыялістамі галіны адукацыі высадзілі ў цэнтры горада, на падворку сацыяльна-педагагічнага цэнтра, “Сад надзеі”.

“Сад надзеі” яднае стваральнай працайАкцыя была абвешчана Беларускім дзіцячым фондам і знаходзіць падтрымку па ўсёй краіне. Так, напрыканцы мінулага тыдня саджанцы і падрыхтаваны садовы інструмент чакалі свайго часу. Першымі да адзначанага месца завіталі дзеці. У хуткім часе яны ўжо распавядалі дарослым пра свае поспехі ў вучобе, добрыя адзнакі і баўленне вольнага часу.
На пытанне дырэктара Цэнтра Алены Макарэвіч, ці любяць дзеці садзіць дрэвы, усе школьнікі адказалі гучнай згодай. Але, як высветлілася, не ўсе займаліся такой высакароднай справай да гэтага моманту. “Тады вам выпала добрая магчымасць паспрабаваць! Вам зараз можа здавацца, што пакуль нашыя дрэвы і кустоўе вырастуць, пройдзе багата часу, але, паверце, гады ляцяць хутка і вы нават азірнуцца не паспееце, як расліны, якім сёння мы дадзім жыццё, будуць квітнець і радаваць сваёй садавінай”.
Затым дарослыя і дзеці разам узяліся за справу. Урадлівую зямлю старанна засыпалі ў паглыбленні да каранёў. Дзятва, карыстаючыся гаспадарскімі парадамі Андрэя Малашкевіча, ладна рыхліла глебу, школьнікі палівалі са-джанцы вадою з лейкі, на тварах прысутных з’яўляліся добрыя ўсмешкі ад асалоды яднаючай працы. У хуткім часе на тэрыторыі падворка сваё месца занялі кусты чырвонай і чорнай парэчак, а таксама маладыя дрэўцы абрыкоса.
Трэба разумець, што прадстаўнікі падрастаючага пакалення на доўгія гады захаваюць у свядомасці гэтую стваральную навуку і пранясуць праз жыццё ўспа-міны пасадкі раслін ў той сонечны вясновы дзень.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о