Рэпартаж: У Петрыкаве сёння праходзіць датэрміновае галасаванне

0
394

Як расказала намеснік старшыні ўчасткова-выбарчай камісіі ўчастка для галасавання № 4 Наталля Ходзька, у першыя гадзіны датэрміновага галасавання на ўчастак прыйшло больш за 100 чалавек.

«Галасаванне праходзіць у прыемнай атмасферы, усё арганізавана на высокім узроўні. Для тых, хто галасуе, створаны ўсе неабходныя ўмовы», — сказала Наталля Микалаеўна.

Таццяна Шумская вырашыла з карысцю правесці свой выхадны дзень і прагаласаваць датэрмінова: «Гэта ўжо не першыя мае выбары, дзе я галасую менавіта ў Петрыкаве, хаця сама родам з Салігорска. Працую майстрам на ААТ «Беларуськалій», жыву побач з участкам для галасавання. Мне зручней было сёння аддаць свой голас. Лічу, гэта мой абавязак, бо я грамадзянін сваёй краіны. У нейкі момант мой голас можа стаць вырашальным”.

Рэпартаж: У Петрыкаве сёння праходзіць датэрміновае галасаванне

Іван Занкевіч, участковы інспектар ААПП Петрыкаўскага РАУС: “Удзел у выбарах павінен прыняць кожны грамадзянін нашай краіны. Нейкія 15 хвілін нашага асабістага часу затрачаныя на галасаванне ўнясуць вялікі ўклад у нашу будучыню. Сёння на ўчастак прыйшоў разам з сынам, каб ён бачыў : мы нясем адказнасць за нашу краіну».

Рэпартаж: У Петрыкаве сёння праходзіць датэрміновае галасаванне

Петр Малашанка: «Я працую на Петрыкаўскім ГАК, участковым-геолагам. Жыву тут жа, у Петрыкаве. Мне не абыякава будучае рэгіёна, у цэлым краіны. Для мяне ўзяць удзел у выбар – гэта выканаць свой грамадзянскі абавязак. Хачу падтрымаць будучыню нашай краіны, прагаласаваць за тых, хто будзе захоўваць  мір і стабільнасць у Беларусі».

Рэпартаж: У Петрыкаве сёння праходзіць датэрміновае галасаванне

Рэпартаж: У Петрыкаве сёння праходзіць датэрміновае галасаванне Рэпартаж: У Петрыкаве сёння праходзіць датэрміновае галасаванне Рэпартаж: У Петрыкаве сёння праходзіць датэрміновае галасаванне Рэпартаж: У Петрыкаве сёння праходзіць датэрміновае галасаванне Рэпартаж: У Петрыкаве сёння праходзіць датэрміновае галасаванне Рэпартаж: У Петрыкаве сёння праходзіць датэрміновае галасаванне

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о