Дадзены старт выбарчай кампаніі

0
125

Датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў у парламент і ў мясцовыя саветы пачалося ў аўторак 20 лютага ў Беларусі.

Дадзены старт выбарчай кампаніі
Першым свой голас на выбарчым участку № 1 за кандыдатаў у дэпутаты аддаў Анатоль Галіцкі

У першы дзень датэрміновага галасавання ў краіне адкрыліся 5 411 выбарчых участкаў, на Петрыкаўшчыне – 32. Дадзены этап электаральнай кампаніі працягнцца да 24 лютага. Нагадваем, што на галоўнай старонцы афіцыйнага сайта ЦВК Беларусі запушчаны сэрвіс па пошуку ўчастка для галасавання, а ў раз-дзеле, прысвечаным бягучай выбарчай кампаніі, размешчаны адрасы і тэлефоны ўсіх тэрытарыяльных, акруговых і ўчастковых выбарчых камісій.

Датэрміновае галасаванне, якое прадастаўляе выбаршчыку магчымасць прыняць удзел у выбарах у найбольш зручны для яго час, – гэта адзін з важных дэмакратычных элементаў выбарчага працэсу. Дзякуючы яму грамадзяне могуць свабодна рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права, не ахвяруючы пры гэтым нейкімі важнымі асабістымі планамі і інтарэсамі. Галоўнае, што дзяржава такім чынам стварае максімальна камфортныя ўмовы для кожнага выбаршчыка, а ўжо скарыстацца магчымасцю прагаласаваць датэрмінова або непасрэдна ў адзіны дзень галасавання – справа выбаршчыка.

Жыхары Петрыкаўшчыны актыўна выкарыстоўваюць магчымасць першага дня галасавання. Палітычная падзея праходзіць у спакойнай дзелавой абстаноўцы, усе ў чаканні адзінага дня галасавання 25 лютага. Петрыкаўшчына вызначылася з выбарам – правільным, годным, надзейным.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота Галіны КАЗАК.

 

 

 

 

 

 

 

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о